Культура

Марсіяне ў доміку першага зьезду РСДРП

Камуністы старой загартоўкі ўжо ня могуць наведваць гэты музэй бяз сьлёз і валідолу. Пра кардынальныя зьмены ў экспазыцыі піша Павал Касьцюкевіч.

Зьезьдзіце ў дом Румянцава і паглядзіце. Не, вось вы зьезьдзіце і паглядзіце. Нават калі вы горай за сьмерць баіцеся «паганай бальшавіцкай атруты», нават калі вы не пайшлі на працу ў дзень 20-годзьдзя БНФ, вы проста зьезьдзіце і паглядзіце. Усё роўна як партыя Калякіна, якая даўно зрабіла дрэйф у бок сацыял-дэмакратычных каштоўнасьцяў і толькі моц традыцыі не дае ёй памяняць назву, так і

«Дом першага зьезду РСДРП» пазбаўляецца савецкасьці і павяртаецца тварам да менскай гісторыі, усё больш прыпадабняецца да краязнаўчага музэю.

Мяркуйце самі — у музэі цяпер выстаўлена тое, што за саветамі палічылася б найжахлівым блюзьнерствам: амаль няма камуністычных сымбаляў, процьма фотаў зь гістарычнай забудовай гораду, што ня маюць аніякага дачыненьня да бальшавіцкай партыі. І бач ты неспадзяванка —

цэлы вялізны стэнд прысьвечаны легендарнаму гарадзкому галаве, магнату графу Чапскаму.

Здымак Ульянава-Леніна наагул вісіць шчыльна побач з фатаграфіяй царскага шпега, які здаў увесь склад зьезду паліцыі. За падобны «нумар» у савецкія часу двойчы б не падумалі — прапусьцілі б праз калымскі калайдэр. Да таго ж супрацоўнікі музэю распавядуць пра дэлегатаў зьезду з доляй іроніі і зробяць акцэнт хутчэй на менскай гісторыі: што дзе тут было, як жылі людзі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. А побач іншыя гарадзкія, палітычна незаангажаваныя, цікавосткі — схема менскай конкі і побытавыя рэчы менчукоў.

Супрацоўнікі музэю кажуць, што

камуністы старой загартоўкі ўжо ня могуць бяз сьлёз і валідолу наведваць музэй.
Прыходзяць, бачаць Чапскага, іх б'е дрыготка і па каторым часе, ня вельмі ачунялыя, лаяць ужо лаяць адміністрацыю музэю. За здраду ідэалам.

А чаго варты фірмовы жарт, калі на заўсёднае пытаньне наведнікаў, чаму гэта на фатаздымках дэлегатаў першага зьезду няма Леніна, работнікі весела дэманструюць ложак у адным з пакояў і паведамляюць, што «Ўладзімір Ільіч здарожыўся і таму праспаў на гэтым ложку увесь зьезд ад пачатку да канца».

Нават

афіцыёзныя фоты іншаземных дэлегацыяў глядзяцца хутчэй як іміджэвыя здымкі з турыстычнага даведніка — «Ваў, Кастра і Ціта былі Менску!».
А калі ўзяць пад увагу, што домік Румянцава стаіць насупраць дома, дзе ў 60-ых гадах жыў Гарві Лі Освальд, дык фантазія ў постмадэрнісцкім ключы пачынае маляваць сустрэчы хай сабе малаверагоднай, але ўсё ж імавернай сустрэчы кубінскага камандантэ з забойцам амэрыканскага прэзыдэнту на менскай зямлі.

Палова музэю наагул аддадзеная пад іншыя экспазыцыі. Прыкладам,

у гэтыя дні праходзіць шыкоўная выстава, прысьвечаная юбілею чалавеку, чыю творчасьць ну ніяк ня зьвяжаш з сацрэалізмам, касьмічнага Язэпа Драздовіча.
І дзіўнавата і камедна робіцца, калі бачыш у сьвятой сьвятых бальшавіцкай партыі драздовіцкія фантастычныя красьлюнкі зоркалётаў і партрэты марсіянаў.

Так што, наведайце дом Румянцава — там цяпер ня тое, што вы прывыклі сабе думаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць