Музыка66

Любімы беларускі гурт Чалага і Варашкевіча сыграе апошні канцэрт

7 чэрвеня ў Мінску адбудзецца развітальны канцэрт гурта Tonqixod — пераможцаў узнагарод Experty.by 2018 у намінацыі «Лепшы альбом года». Tonqixod называюць прарывам у беларускай музыцы і лідар «Крамы» Ігар Варашкевіч, і эканаміст Сяргей Чалы, і пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, і культуролаг Максім Жбанкоў. 

Tonqixod — арт-рокавае трыа з Мінску, на рахунку якога два студыйныя альбомы («Прадмова» 2014, «Колер, якога няма» 2017) і рэкордныя дзевяць узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных журналістаў. Музыкі таксама перамагалі ў конкурснай праграме «Басовішча», на цырымоніях «Даём рады» ад «Еўрарадыё» і «Героі году» ад TuzinFM.

Калектыў абвясціў пра прыпыненне дзейнасці ўвосень 2017, але вырашыў сабрацца дзеля выступу ў Мінску з нагоды перамогі на ўзнагародах Experty.by. Дапамаглі яму ў гэтым дадатковыя прызы: рэкламна-інфармацыйная падтрымка сольнага канцэрта ад Finlandia (за «Лепшы альбом года») і фонду «Вяртанне» (за «Лепшы беларускамоўны альбом»).

Ігар Варашкевіч: «Tonqixod уразіў мяне, як ніводны беларускі гурт за апошнія гады. Я дагэтуль не разумею, як яны дадумаліся граць такую складаную музыку ды й яшчэ з такімі незвычайнымі і мудрагелістымі тэкстамі. Да таго ж з такой лёгкасцю. Гэта каханне з першага праслухоўвання! Вельмі раю схадзіць на канцэрт, але спадзяюся, што ён не апошні».

Сяргей Чалы: «З майго пункту гледжання Tonqixod — гэта найлепшы гурт беларускай музыкі. Я палюбіў іх творчасць з першых жа гукаў, як чалавек, які выхоўваўся на англійскім і нямецкім арт-року першай паловы 1970-х. Немагчыма не пазнаць тыя матывы, якія вы там пачуеце: Jethro Tull, Gentle Giant, Genesis, Yes. А таксама краўт-рок Can і Amon Duul з Нямеччыны. Гэта была ўнікальная падзея для беларускай музыкі, вельмі раю наведаць апошні канцэрт».

Tonqixod — «Камняпад»

Альгерд Бахарэвіч: «У 2013-м годзе я вярнуўся з Гамбурга ў Беларусь і Юля Цімафеева запрасіла мяне схадзіць на канцэрт гурта Tonqixod у «Графіці». Я быў настолькі прыемна ўражаны, што на фоне вось гэтай другаснай беларускай музыкі — а яна праўда ў большасці выпадкаў дастаткова другасная — Tonqixod гралі нешта сваё, вельмі арыгінальнае, вельмі глыбокае. З таго часу я прыхільнік творчасці гэтых музыкаў. Ёсць у гэтым сапраўдны талент, сапраўдная магія».

Максім Жбанкоў: «Tonqixod — найлепшае з таго, што здарылася з беларускай музыкай цягам апошніх гадоў. Дзёрзкі, драйвовы і да таго ж абсалютна эстэцкі (пост)арт-рок — падобнага ў нас не было. А цяпер ёсць. Гэта трэба бачыць».

TONQIXOD з праграмай «Шах і мат»

7 чэрвеня — клуб «Бруге» (пр. Партызанскі 6а) — 20.00

Квіткі: 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (сядзячыя).

Продаж: Bezkassira.by

Інфалінія: (33) 661 14 32

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ АЛКАГОЛЮ ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць