Усяго патроху55

З 1 ліпеня турысты ў Вільні будуць плаціць новы падатак

Яго памер складзе 1 еўра ў суткі.

Delfi.lt

Ад выплаты падатку будуць вызваленыя непаўналетнія турысты і інваліды, а да пачатку наступнага года — вялікія групы турыстаў, паведамляе Delfi.lt.

За збор падатку адказваюць кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі пражывання — не толькі гасцініцы, але і прыватныя асобы, якія здаюць кватэры ў арэнду.

Гэты збор не ўключаецца ў кошт жылля. Яго турысты будуць плаціць асобна.

Падатак павінны плаціць усе госці літоўскай сталіцы, якія зарэгіструюць свой прыезд з 12.00 1 ліпеня. Тыя, хто прыехаў раней, ад выплаты падатку вызваленыя.

Па словах кіраўніка Віленскага турыстычнага агенцтва Go Vilnius Інгі Раманаўскене, гэты збор прынясе карысць гораду. «Мы разам з іншымі прадстаўнікамі турбізнэсу будзем вырашаць, на што траціць гэтыя грошы, каб горад атрымліваў ад гэтага карысць і стаў больш прывабным, больш вядомым у свеце», — сказала Раманаўскене.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера1

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера

Усе навіны →
Усе навіны

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы10

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера1

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць