Усяго патроху22

Мусульмане Амэрыкі за Абаму

Цяпер, калі Амэрыка наважвае за каго прагаласаваць, Барака Абаму ці Джона Макейна, здаецца, усе этнічныя і рэлігійныя сэктары ЗША ўжо былі абмеркаваныя ў СМІ на прадмет перадвыбарчых сымпатыяў. Але што з амэрыканскімі мусульманамі, за каго яны?

Паводле праграмы «Ньюзбіт» на радыё ВВС большасьць з 4-х мільёнаў амэрыканскім мусульманаў падтрымліваюць дэмакратычнага кандыдата. Часткова кіруючыся фальшывай пагалоскай, згодна зь якой Барак Гусэйн Абама — мусульманін, пагалоскай, якую лягер рэспубліканцаў, дарэчы, выкарыстоўвае супраць дэмакратычнага кандыдату на працягу ўсёй кампаніі. Часткова ў выніку хвалі варожасьці і падазронасьці ў дачыненьні да мусульманаў пасьля тэрарыстычнай атакі 11 верасьня. І часткова — з-за прэзыдэнта-рэспубліканца, які востра ганіць экстрэмісцкія мусульманскія групы.

Традыцыйна склалася, што амэрыканскія мусульмане абіраюць рэспубліканца, але гэтыя выбары, вельмі адмысловыя ў шмат якіх аспэктах, адрозныя і што да сымпатыяў мусульманаў. Цяпер, на тле эканамічнага крызысу, большасьць амэрыканскіх мусульманаў аддаюць перавагу Бараку Абаме. «Нам баліць назіраючы за вайной у Іраку, у якой дарэмна гінуць тысячы людзей», — кажа Ізым Кагэн, нью-ёрскі мусульманін, і дадае: «Праз апошнія восем гадоў мы больш ня можам галасаваць за рэспубліканца».

А што Абама? Хрысьціянін, які пражыў 4 гады ў мусульманскай Інданэзіі, усё ж катэгарычна пратэстуе, калі яго імя ў прэсе зьвязваюць з мусульманскай верай. На мітынгу, які ладзіла дэмакратычная партыя ў Дэтройце, дваіх глядачак, якія мелі традыцыйныя мусульманскія хусткі на галовах, настойліва папрасілі не стаяць за сьпінай у Барака, каб аб’ектывы камэраў выпадкова не паздымалі іх разам з кандыдатам. Вядома, адразу пасьля выпадку Абама перапрасіў жанчынаў, але іхнія пачуцьці былі ўжо абражаныя.

У падтрымку мусульманаў Амэрыкі выступіў менавіта рэспубліканец са стажам, Колін Паўэл, былы міністар абароны і герой вайны ў Пэрсыдзкай затоцы, што ў дадатак досыць нечакана падтрымаў дэмакрата Абаму. «Я стурбаваны чуць ад рэспубліканцаў перадвыбарчыя прамовы кшталту: «Ну, вы ж ведаеце, Абама — мусульманін». Дык вось, правільны адказ такі Абама — не мусульманін, Абама — хрысьціянін. Але тут жа паўстае пытаньне: «Але што тут такога, калі б ён быў бы мусульманінам? Ці варта наагул турбавацца, што чалавек ў гэтай краіне ёсьць мусульманінам? Адказ — не, ня варта. Прынамсі ня ў нашай Амэрыцы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць