Вядомы выкладчык фізікі і матэматыкі Яўген Лівянт у сябе на старонцы ў фэйсбуку звярнуў увагу на адну цікавую дэталь у ЦТ. Некаторыя абітурыенты няправільна адказвалі на адны і тыя ж нумары пытанняў на ЦТ па фізіцы, але чамусьці набіралі розную колькасць балаў.
З першага погляду, гэта збой у сістэме. Аднак ніякага збою няма. Справа ў тым, што колькасць людзей, якія рашылі задачу В12 розная для розных варыянтаў, таму ў розных варыянтах гэтая задача мае розную вартасць балаў. Сістэма тэставання прадугледжвае ранжыраванне абітурыентаў паміж сабой. Чым больш чалавек правільна адказалі на адно і тое ж пытанне, тым ніжэй яно ацэньваецца.

Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары