Усяго патроху1919

ФІФА папросіць радзей паказваць заўзятарак падчас трансляцый матчаў ЧС

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) папросіць ўласную здымачную групу і нацыянальных тэлевяшчальнікаў радзей паказваць у кадры прывабных заўзятарак падчас трансляцый матчаў чэмпіянату свету па футболе, піша Associated Press са спасылкай на кіраўніка дэпартамента карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ФІФА Федэрыка Адыечы.

Рашэнне ФІФА звязана з праявамі сэксізму ў адносінах да заўзятарак і журналістак, якія працуюць на ЧС-2018, піша агенцтва.

«[Арганізацыя супраць дыскрымінацыі ў футболе] FARE паведаміла ФІФА аб прыкладна 30 выпадках «сэксізму на вуліцах» падчас ЧС-2018. <…> Дырэктар FARE Пьяра Поўар заявіў, што ў палове выпадкаў аб'ектамі заляцання станавіліся журналісткі, якія знаходзіліся ў прамым эфіры. Паводле ацэнак Поўар, незарэгістраваных выпадкаў праяўлення сэксізму ў адносінах да расійскіх жанчын магло быць да 10 разоў больш».

У дзень адкрыцця ЧС-2018 14 чэрвеня расейскі заўзятар з крыкам «Расія — чэмпіён!» пацалаваў у шчаку і схапіў за грудзі журналістку Deutsche Welle Жульет Гансалес Тэран, якая знаходзілася ў жывым эфіры з Масквы. DW расцаніла інцыдэнт як сэксуальнае дамаганне. Пазней мужчына выбачыўся перад журналісткай, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што ён пабіўся аб заклад з сябрам.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Каментары19

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць