У Вілейскім раёне паставілі новы стэнд, прыбраўшы згадку пра арганізатара антыкамуністычнага руху Лапіцкага

У красавіку ў вёсцы Касута Вілейскага раёна інфармацыйны стэнд пра гісторыю мясцовасці пашкодзілі: заклеілі, што Расціслаў Лапіцкі — герой.
Пасля прадстаўнікі ўлады патлумачылі, што стэнд вырашылі замяніць, таму што ён падгніў. І яго заменяць.
Сапраўды, стэнд замянілі. Цяпер на ім інфармацыя толькі пра Піліпа Орліка, аўтара першай украінскай Канстытуцыі. А вось пра 22-гадовага хлопца, якога расстралялі савецкія карныя органы за распаўсюджванне ўлётак аб незалежнасці Беларусі, ні слова.


Такі стэнд быў раней.

-
«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь
-
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
-
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў
Каментары