Ежа

Пад фінал ЧС па футболе. Рэцэпт класічнай «Маргарыты», якую лёгка пераўтварыць у любую іншую піцу

У нядзелю многія збіраюцца правесці вечар каля экрана з трансляцыяй футбольнага матча. І калі вы таксама не разглядаеце іншы варыянт баўлення часу, то мая вам парада, як падрыхтавацца: падумайце загадзя пра перакус, каб нічога не адцягвала вашу ўвагу падчас гульні.

Я лічу найлепшым суправаджэннем праглядаў піцу: яе лёгка прыгатаваць, яна вельмі пажыўная, а варыянтаў начыння проста нямерана.

Тут вы знойдзеце рэцэпт класічнай «Маргарыты», у якую лёгка можна дадаць любыя ўлюблёныя вамі інгрэдыенты: розныя сыры, каўбасу, курыцу, грыбы, анчоусы і гэтак далей. Смачна есці!

Для цеста:

  • 500 гр. мукі;
  • 0,5 ч. л. солі;
  • 7 гр. сухіх дрожджаў;
  • 0,5 ст. л. цукру;
  • 2 ст. л. аліўкавага алею.

*Для цеста піцы лепш за ўсё браць моцную муку: з утрыманнем бялку больш за 11 гр. на 100 гр. мукі.

Муку прасейваем горкай, дадаём соль.

У асобнай місцы змешваем 320 мл цёплай вады, дрожджы, цукар і алей. Пакідаем на некалькі хвілін, каб актывізаваць дрожджы.

Потым выліваем сумесь на муку і месім цеста. Кладзём яго пасля ў міску, прысыпаем мукой і накрываем ручніком.

Пакідаем прыкладна на гадзіну ў цёплым месцы — за гэты час цеста вырасце прыкладна ўдвая.

Соус:

  • 1 слоік кансерваваных памідораў ва ўласным соку;
  • 1 зубчык часнаку;
  • жменя лісця базіліку;
  • соль, перац;
  • на смак — каперсы і чырвоны перац.

Часнок дробна наразаем і крыху падсмажваем на алеі. Далей таўчом кансерваваныя памідоры і ўкідваем іх да часнаку. Варым соус 10 хвілін на маленькім агні, часам памешваючы. Пры канцы дадаём базілік, соль і спецыі.

Цеста дзелім на дзве часткі, абмінаем і раскатваем рукамі ў круг. Пераносім цеста на бляху, якую загадзя змазваем алеем. Пакідаем так яшчэ на хвілін 10. Зверху выкладваем соус і дадаём кавалкі мацарэлы.

Выпякаем 10 хвілін пры 220 градусах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць