Грамадства11

Праваабаронцы і журналісты агучылі пазіцыі наконт прысуду Дзмітрыю Галко

Праваабарончыя арганізацыі і журналісты агучылі пазіцыі наконт прысуду журналісту Дзмітрыю Галко, асуджанаму да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мы не можам сцвярджаць, што завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да Галко стала вынікам яго крытычных матэрыялаў у сацсетках і СМІ.

Больш за тое, мы вельмі негатыўна ставімся да сітуацыі, якая прывяла да ўзнікнення канфлікту, — адсутнасці кантролю дарослых за паводзінамі непаўналетніх і магчымага ўжывання некаторых з іх алкагольных напояў. І калі б расследаванне крымінальнай справы было бездакорным, мы прызналі б яго высновы без якіх-кольвек пярэчанняў. Аднак матэрыялы судовага следства не даюць нам падстаў палічыць іх такім і выключыць, што завядзенне крымінальнай справы з'яўляецца помстай з боку органаў унутраных спраў за крытыку.

Так, з матэрыялаў справы не вынікае, што праводзілася ўнутранае расследаванне правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў УУС пры ўваходжанні ў кватэру і ажыццяўленні відэаздымкі. Суд таксама не даў ім прававой ацэнкі. Між тым, артыкул 25 Закона аб органах унутраных спраў гаворыць, што супрацоўнік УУС мае права ўваходзіць бесперашкодна ў жылыя памяшканні і іншыя законныя ўладанні грамадзян толькі пры пераследзе падазраваных і абвінавачаных у здзяйсненні злачынстваў (то бок дзеянняў, якія караюцца крымінальна), альбо наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што там здзяйсняецца або здзейснена злачынства, альбо знаходзіцца падазраваны ці абвінавачаны. У тым жа артыкуле 25 размова ідзе аб праве праводзіць фатаграфаванне, гуказапіс, кінавідэаздымкі пэўных асобаў, але толькі «ва ўстаноўленым парадку».

Разам з тым у заяве адзначаецца, што з паказанняў супрацоўнікаў міліцыі вынікае, што іх візіт у кватэру (без якіх-кольвек санкцый і пастаноў) быў выкліканы тым, што ўчастковы ўбачыў на балконе групу падлеткаў.

То бок падазрэнне выклікалі дзеянні, якія ў горшым выпадку маглі б быць прызнанымі адміністрацыйным правапарушэннем, але ніяк не злачынствам. Наступныя тлумачэнні супрацоўнікаў міліцыі (пра магчымую порнастудыю або наркапрытон) супярэчаць іх жа паказаннях і не вытрымліваюць мінімальнай крытыкі. Апроч іншага, супрацоўнікі міліцыі прызналі ў судзе, што, нягледзячы на працяглы час іх знаходжання ў кватэры, яны не пачыналі ніякіх працэсуальных дзеянняў і не заяўлялі пра іх пачатак.

Справа Дзмітрыя Галко вылучаецца не толькі таму, што ён з'яўляецца публічнай фігурай (што прыцягнула да справы павышаную грамадскую ўвагу), але яшчэ і таму, што ён, насуперак інтарэсам уласнай бяспекі, стаў публічна казаць пра правы грамадзян і магчымасці іх абароны пры канфліктах з міліцыяй, адзначаецца ў заяве.

Зварот падпісалі:

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
РГА «Прававая ініцыятыва»
Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва FORB»
Беларускі дакументацыйны цэнтр
Камітэт «Салідарнасць»
Беларускі Дом правоў чалавека імя Б. Звоскава
РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр»
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць