Здарэнні3636

Журналіста Змітра Галко асудзілі на 4 гады «хіміі»

17 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска агучылі прысуд журналісту Змітру Галко. Пракурор прасіў асудзіць Галко на 3 гады. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў Галко да 4 гадоў «хіміі».

Журналіста вызвалілі ў зале суда. Пакуль ён пад падпіскай аб нявыездзе. У месца адбыцця пакарання яго адправяць пазней.

Пад вартай, дзе адзін дзень ідзе за два дні «хіміі», Галко быў ад красавіка.

38-гадовага Галко вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта. Сам журналіст віну не прызнаў.

Журналіст заявіў, што прысудам не задаволены.

«Я ж усё роўна фактычна буду сядзець за 1,5 тысячы кіламетраў ад сям'і і малога сына. Яны спадзяюцца, што мяне адправяць на хімію і пра гэтую справу ўсе забудуць. Каб я сеў у калонію — пра мяне б памяталі», — кажа Зміцер Галко.

Ён лічыць, што справядліва было б яго апраўдаць.

Але ж чаму Зміцер паехаў у Беларусь, калі ведаў, што знаходзіцца ў вышуку?

Галко тлумачыць так:

«Я не разумеў, што за справа на мяне заведзена, думаў, можа гэта нейкая памылка і спадзяваўся, што справа разваліцца. Але цяпер я ўпэўнены, што галоўны складнік маёй справы — палітычны».

Змітра Галко затрымалі ў красавіку на беларуска-ўкраінскай мяжы і змясцілі пад варту. Пачалася ўся гэтая гісторыя яшчэ ў 2017 годзе. 25 лістапада Ян-Хрысціян, 15-гадовы сын журналіста ад першага шлюбу, святкаваў свой дзень народзінаў разам з сябрамі. Зміцер Галко быў у кватэры «за старэйшага». На шум выклікалі міліцыю, далей версіі адрозніваюцца. Міліцыянты сцвярджалі, што Галко штурхаў іх, біў па руках, у бойцы ўдзельнічаў нават яго п’яны 15-гадовы сын. Галко ж запэўніваў, што проста ўзяў міліцыянта пад руку і запрасіў пакінуць кватэру. Пасля здарэння журналіст атрымаў штраф за лаянку ў публічным месцы, затым ён разам з сынам з’ехаў ва Украіну, дзе жыве яго цяперашняя жонка. Але праз пэўны час сын вярнуўся ў Беларусь. Вясною і сам Галко паехаў у Мінск, каб «вырашыць праблемы з падатковай», хоць на той час і было вядома, што ён знаходзіцца ў вышуку. Паездка скончылася затрыманнем, затрыманне — зняволеннем і судом.

Каментары36

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць