Грамадства33

У Рэчыцы на актывіста завялі крымінальную справу за нібыта паклёп на чыноўніка

Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/400979_275487575844962_669289187_na.jpg
Алег Шабетнік, фота з Facebook актывіста

Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса завялі пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі. Алег Шабетнік з адвакатам пабываў на першым допыце.

Канфлікт паміж прадпрымальнікам Шабетнікам і чыноўнікам адбыўся яшчэ 27 снежня мінулага года, пасля чаго актывіст кампаніі «Гавары праўду» апісаў сітуацыю на сваёй старонцы ў Facebook. Шабетнік заявіў пра пагрозы і незаконныя патрабаванні з боку Маісеенкі і апроч паведамлення ў сацыяльнай сетцы напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

Паводле яго слоў, гісторыя тады працягу не займела, але больш чым праз палову года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на самога Шабетніка за паклёп.

— Мой пост да гэтага часу ёсць на Facebook, і я не збіраюся яго выдаляць. Усё, што я напісаў, праўда. Былі пагрозы, гэта могуць пацвердзіць мае супрацоўнікі, якія прысутнічалі падчас візіту чыноўніка. Разам з тым, пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі крымінальную справу ўсё ж завялі. Два дні таму я быў на першым допыце, дзе падрабязна выклаў следчаму сваю пазіцыю і свае доказы, — распавёў актывіст прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Частка 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны5

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»14

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская69

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць