Эканоміка2525

Ураджай збожжа сёлета будзе меншы за леташні. Па ўраджайнасці Беларусь адстала ад Літвы і Украіны

Мяркуючы па першых паведамленнях, ураджай збожжа сёлета будзе горшы, чым летась. Так, на першых абмалочаных 28% палёў Міншчыны ўраджайнасць склала 30,4 ц гектара. Для параўнання — летась, паводле звестак Белстата, сярэдняя ўраджайнасць на Міншчыне па выніку была 34,9 ц/га, або амаль на 15% меншая.

Агульны збор зерневых и зернебабовых у 2017 годзе, па звестках Белстата, склаў 7,99 млн тон.

На ўраджай уплывае надвор'е. Сёлета гарачы і сухі май уздзейнічаў на збожжавыя культуры негатыўна. Асабліва пацярпеў ад сушы поўдзень Беларусі.

У 2017 годзе ў Беларусі сярэдняя ўраджайнасць зерневых склала 33,2 цэнтнераў з гектара. Для параўнання: ва Украіне ў тым жа годзе яна была 42,3 цэнтнера з гектара, у Літве — 40, у Польшчы — 42 цэнтнеры з гектара.

Літва ў 2017 годзе сабрала 6,3 млн тон зерневых. У гэтым годзе нашы суседзі прагназуюць ураджай на 13% ніжэйшы.

Усе краіны рэгіёна моцна палепшылі агратэхніку і ўраджайнасць за апошнія гады. Так, у перыяд 1990—1995 гадоў у Польшчы ўраджайнасць збожжа складала 23—31 ц з гектара, у Літве — 18—21 ц, ва Украіне — 25—33 цэнтнера, у Беларусі — 21—28 ц. 

У той жа час за апошнія 5 гадоў, 2012—2017, сярэдняя ўраджайнасць у Літве складала ад 35 да 46 ц з га, ва Украіне — ад 32 да 47 ц, у Польшчы — ад 37 да 43 ц, а ў Беларусі — ад 30 да 37 цэнтнераў з гектара ў розныя гады ў залежнасці ад кліматычных умоў.

У трох нашых краінах-суседзях сельская гаспадарка — у прыватных руках. У Беларусі яна застаецца пад кантролем дзяржавы і мае важнае значэнне для прапаганды.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску76

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску76

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць