Свет

Балтыйскі туман

Сэнсацыйны арышт у Мінабароны Эстоніі.

Зыходзячы з апублікаванай інфармацыі, справа сьпярша не здаецца надта істотнай. 21 верасьня быў арыштаваны разам з жонкай Герман Сім, сярэдні па рангу цывільны чыноўнік Міністэрства абароны Эстоніі. Ён абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць неназванай замежнай дзяржавы. Ні ад Сіма, ні ад эстонскіх афіцыйных уладаў камэнтароў наконт арышту не прагучала.

Некаторыя падрабязнасьці справы зьдзіўляюць. На момант арышту Герман Сім ужо быў адсунуты ад важных спраў, але яго папярэдняя пасада мела звышдалікатны характар: ён стварыў сыстэму карыстаньня ўсёй сакрэтнай інфармацыяй — уключаючы зусім сакрэтныя дакумэнты партнэраў па НАТО — і кіраваў ёй. Ён адказваў за наданьне доступу да рэжымаў сакрэтнасьці эстонскім чыноўнікам у мінабароны, органах бясьпекі і выведцы. Замежнік, абазнаны ў гэтай справе, кажа пра «патэнцыйны эўрапейскі адпаведнік Олдрыча Эймза» (колішняга галоўнага расейскага шпега ў Амэрыцы, які гадамі ўзначальваў дэпартамэнт контарвыведкі ЦВУ і зараз адседжвае пажыцьцёвы турэмны тэрмін). Эстонская справа можа стаць самым сур’ёзным правалам НАТО ў сфэры бясьпекі за многія гады.

Яшчэ больш інтрыгуе таямнічае зьнікненьне ў момант Сімсавага арышту ягонага сувязьніка — нібыта гішпанца, што працуе ў Італіі. Мяркуецца, што гэты чалавек быў «нелегалам» — расейскім віжом, інфільтраваным у Эўропу праз Лацінскую Амэрыку шляхам выкарыстаньня старанна распрацаванай падробнай ідэнтычнасьці і здатным, не выклікаючы падазрэньняў, дзейнічаць ва ўсім Эўразьвязе. Гэткія «нелегалы» зьяўляюцца самым вытанчаным інструмэнтам у арсэнале выведкі, бо іх фальшывыя ідэнтычнасьці складана і нятанна распрацаваць, і яны зазвычай працуюць толькі з адной крыніцай. Але здаецца, што ў выніку праяўленага непрафэсіяналізму расейскай службы вонкавай выведкі (СВР), гэты самы гішпанскі грамадзянін, апрача Сімса, кантактаваў яшчэ з адной высокапастаўленай крыніцай у іншай краіне НАТО дый засьвяціўся пры спробе яе завэрбаваць. Вербаваная асоба паведаміла пра кантакт, запусьціўшы ў дзеяньне мэханізм расьследаваньня, які прывёў да арышту Германа Сімса.

Зараз ажыцьцяўляецца велізарная апэрацыя па абмежаваньні маштабаў шкоды, у рамках якой высьвятляецца, што ведаў ці пра што мог спрабаваць атрымаць інфармацыю Сімс. Пераглядаюцца допускі да рэжымаў сакрэтнасьці і зьвязаныя з тым перамяшчэньні пэрсаналу. Супрацоўнікі органаў бясьпекі ва ўсёй Эўропе занятыя пошукамі сьлядоў апошніх рухаў гішпанца, каб такім чынам знайсьці іншыя праявы падпольнай дзейнасьці. Яны таксама адсочваюць сьлед дакумэнтаў, якія дазволілі яму здабыць такую пераканаўчую ідэнтычнасьць грамадзяніна ЭЗ.

Гэтая справа ўзьняла мноства іншых пытаньняў. Расейскія СМІ кпяць з балтыйскіх дзяржаў, якія маўляў ня толькі лёкаі Захаду, але да таго ж і некампэтэнтныя партнэры. Але ў супольнасьці сакрэтных службаў няма такой думкі пра ненадзейнасьць новых чальцоў НАТО, накшталт Эстоніі. Наадварот, эстонская выведка і служба бясьпекі карыстаюцца добрай славай, якая рыхтык і робіць іх такой прынаднай мішэньню для замежных шпіёнаў. Якраз якасная контарвыведная работа стала прычынай арышту. А ў большасьці краінаў НАТО, зазначае дасьведчаны спэцыяліст, такія скандалы зазвычай глушацца і ня робяць такога шуму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць