Усяго патроху4040

Трэці мінскі A-Fest сабраў больш за сто тысяч чалавек ФОТЫ

У суботу 11 жніўня ў Лошыцкім парку ў трэці раз прайшоў A-Fest — фінальны бясплатны летні опэн-эйр, дзе пад еўрапейскія мелодыі адпачываў увесь Мінск.

Больш за сотню тысяч наведвальнікаў, Сафі Эліс-Бэкстар у хэдлайнерах, стрыт-фудкорт і адкрытая піўная кухня A-Kitchen. Грандыёзнае свята стала падарункам мінчанам ад брэнда «Аліварыя» ў гонар надыходзячага дня нараджэння заснавальніка піваварнай кампаніі і былога мэра сталіцы Караля Яна Чапскага.

Еўрапейскімі хэдлайнерамі A-Fest сёлета сталі ўдзельнік французскага хаус-поп дуэта Ян Дэсталь, які запаліў шматтысячны натоўп мінчукоў сваім хітом «Lady (Hear Me Tonight)», і спявачка з Вялікабрытаніі Сафі Эліс-Бэкстар. На A-Fest галоўны хіт Сафі «Heartbreak (Make Me a Dancer)» мінчане спявалі шматтысячным хорам.

Першыя госці ў Лошыцкім парку з'явіліся з самай раніцы, калі і стартавала праграма еўрапейскага фестывалю. На галоўную сцэну адзін за адным выходзілі беларускія музыкі Tanin Jazz, Bez Not, Mustelide,: B: N і Akute. А да 18.30, калі з'явіўся беларускі хэдлайнер фестывалю — гурт «Без Білета» — уся тэрыторыя перад сцэнай была ўжо запоўненая.

«Гэтым летам мы пастараліся зрабіць A-Fest яшчэ больш грандыёзным, смачным і з музычнага боку, і пры гэтым парадаваць гасцей не толькі колькасцю забаў, але і іх якасцю, — каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. — Вялікая дзіцячая зона, удасканаленая навігацыя, лайн-ап, фудкорт з вулічнай ежай і 30 забаўляльных зон беларусы сапраўды ацанілі. Мы засталіся вельмі задаволеныя і заматываваныя, каб A-Fest стаў традыцыйным святам еўрапейскага ўзроўню для Мінска».

Цягам дня A-Fest наведалі тысячы мінчан, якія прыходзілі парамі, кампаніямі сяброў і цэлымі сем'ямі. Сёлета на фестывалі ўпершыню з'явілася дзіцячая зона. Тут маленькія беларусы праводзілі час на гульнявой паляне, будавалі завод з канструктара і расфарбоўвалі пано вышынёй з чалавека.

Па ўсёй тэрыторыі Лошыцкага парку праходзіў квэст з 30 забаў. Госці A-Fest удзельнічалі ў «скачках», правяралі свае веды беларускай мовы, гулялі ў футбол, спаборнічалі ў «Крыжыкі-нулікі», дзе замест звыклых X і 0 былі «Аліварыя Дзясятка» і «Залатое». Пасля актыўных этапаў квэста госці расслабляліся за гульнёй у «Мазгабойню», даміно, косці і іншыя інтэлектуальныя забавы.

Галоўным пунктам прыцягнення для ўсіх аматараў вулічнай ежы стала A-Kitchen — першая адкрытая піўная кухня ў краіне. Тут пад кіраўніцтвам кіраўніка Гільдыі шэф-кухараў Беларусі Аляксандра Чыкілеўскага і галоўнага фудхантара краіны Koko.by разгарнуліся сапраўдныя кулінарныя баталіі. Госці фестывалю на хуткасць гатавалі шаўрму, елі хот-догі і з заплюшчанымі вачамі тэставалі стрыт-фуд. Хітом вечара сталі бургеры з катлетай з бычыных яек. Падсілкавацца традыцыйнымі нагетсамі, піцай, начасам, сырнымі палачкамі і іншым стрыт-фудам разам з півам «Аліварыя» госці маглі за праглядам выступу артыстаў проста на фудкорце. Трансляцыю з галоўнай сцэны паказвалі на экране вышынёй амаль у два паверхі панэльнага дома.

Сёлета на A-Fest госці ўпершыню маглі замовіць ежу і піва «Аліварыя» з фудкорта наўпрост на свой пікнік на дыванку перад галоўнай сцэнай. Афіцыянты дастаўлялі яе на працягу 10 хвілін.

Па колькасці наведвальнікаў, выпітага піва і фота ў інстаграме фестываль у Лошыцкім парку паўтарыў уласны рэкорд мінулага года і замацаваў за сабой званне галоўнага бясплатнага сталічнага фэсту, дзе на прыродзе мог адпачыць увесь Мінск.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны2

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала48

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы1

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць