Усяго патроху33

Горад у Аўстраліі перажывае нашэсце страусаў

pixabay.com

Невялікі шахцёрскі гарадок Брокен-Хіл у аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс літаральна пазапаўнялі страусы эму, якія сюды прыйшлі ў пошуках вады і ежы, піша Бі-бі-сі.

«Яны гуляюць па галоўнай вуліцы горада, іх тут цэлыя натоўпы», — кажа прадстаўніца службы па выратаванні дзікіх жывёл Эма Сінглтан.

Прычынай такога нашэсця спецыялісты называюць незвычайную засуху, ад якой пакутуюць не толькі жывёлы, але і людзі.

Новы Паўднёвы Уэльс, самы густанаселены штат Аўстраліі, вырабляе чвэрць усёй сельскагаспадарчай прадукцыі краіны.

8 жніўня на ўсёй тэрыторыі штата была афіцыйна абвешчана засуха, а прэм'ер-міністр Малькальм Тэрнбул паабяцаў пацярпелым фермерам матэрыяльную дапамогу 1,3 мільярда даляраў ЗША.

Між тым, па паведамленнях аўстралійскай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Эй-бі-сі, у Брокен-Хіле, у 935 км на захад ад Сіднэя, эму ладзяць гонкі па галоўнай вуліцы горада, робяць налёты на сады і нават урываюцца на футбольныя палі падчас матчаў.

«На стадыёне вось ужо некалькі тыдняў жывуць 14 страусаў, і мясцовыя жыхары прыносяць ім ваду і корм», — распавядае Эма Сінглтан.

У інтэрв'ю Эй-бі-сі яна падкрэсліла, што да іх у арганізацыю штодня паступаюць званкі ад грамадзян, заклапочаных лёсам птушак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць