Улада11

Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН

Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Ён аспрэчвае судовыя пакараньні штрафамі й арыштам нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва, лаянку й непадпарадкаваньне міліцыі, а таксама паўторнае выключэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

«Мае юрыcты дапамаглі скласьці скаргу ў камітэт ААН. Мы прайшлі абсалютна ўсе інстанцыі, спрабуючы дамагчыся ісьціны й аднаўленьня ва ўнівэрсытэце. І каб зь мяне зьнялі гэтыя недарэчныя абвінавачваньні ў нецэнзурнай лаянцы, у правакаваньні канфлікту зь міліцыянтам, за што ўрэшце мяне другі раз адлічылі. Гэтай падтрымкі мы не знайшлі, нягледзячы ні на дапамогу Беларускага Хэльсынскага камітэту, ні на тое, што пасьля першага адлічэньня ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце. На жаль, іншага выйсьця няма. Камітэт ААН — гэта адзіная міжнародная структура, якая мае ўплыў у Рэспубліцы Беларусь і з дапамогай якой можна, відаць, атрымаць хоць бы маральную перамогу», — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.

У войску з 22‑тысячнага грашовага забесьпячэньня салдата Жалезьнічэнкі вылічваюць 9 тысяч рублёў, альбо 40 працэнтаў, на пагашэньне двух зьдзеклівых штрафаў — за незаконнае прадпрымальніцтва й непадпарадкаваньне міліцыянту.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць