Усяго патроху11

Тусоўшчыкаў з Зыбіцкай апоўначы развезлі па дамах на спецыяльных аўтобусах ФОТЫ

14 верасня ў Сусветны дзень адказнага спажывання «Аліварыя» запусціла бясплатныя аўтобусы ад самых тусовачных вуліц Мінска ў аддаленыя спальныя раёны. Маршрутныя аўто ад Зыбіцкай, Рэвалюцыйнай і Кастрычніцкай вярнулі дадому да 00:00 больш за 100 заўсёднікаў сталічных бараў — тых, хто прыняў рашэнне ў гэтую пятніцу піць з розумам і каб без праблем на наступны дзень.

Дзень адказнага спажывання піва (Global beer responsibility day) адзначаюць штогод у сярэдзіне верасня. Акцыя звяртае ўвагу на культуру піцця: ад колькасці куфляў у пабе за вечар да «забароны» заседжвацца пасля апоўначы. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня, праходзяць у 62 краінах, у тым ліку ў Нямеччыне, Аўстрыі, Бельгіі. У Беларусі культуру адказнага спажывання піва дапамагае фармаваць піваварная кампанія «Аліварыя».

«Сёлета ў дзень адказнага спажывання піва «Аліварыя» вырашыла нагадаць усім беларусам, што забаўляцца трэба ўмерана, а адзін са спосабаў кантраляваць сябе — не заседжвацца з куфлем пасля 00:00, — распавядае Наталля Жук, вядучы спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях «Аліварыі». — Мы ўжо трэці год запар падтрымліваем Сусветную акцыю і імкнёмся знізіць да нуля безадказнае спажыванне сярод беларусаў цягам усіх 365 дзён, што ёсць у годзе».

Шэсць аўтобусаў «Аліварыя-лайнс» ад трох тусовачных вуліц адправіліся роўна ў 23:00, каб ужо да апоўначы вярнуць беларусаў дадому. Пасадка праходзіла па жывой чарзе, у кожным аўтобусе свае месцы занялі каля 20 чалавек. Курсіравалі аўтобусы «Аліварыя-лайнс» па «зялёнай» лініі метро, прыпынкі рабілі менавіта там, дзе з'явяцца новыя станцыі.

«Кандуктарам» на адным з рэйсаў стала папулярная тэлевядоўца і блогерка Ганна Бонд. Перад пасадкай яна прапаноўвала пасажырам прайсці тэст на ўтрыманне алкаголю ў крыві, і з цікавасцю адзначыла, што кожную гадзіну Зыбіцкая п’янее дзесьці на адну праміле — а гэта не менш за кухаль (0,5 л) піва!

За нуль безадказнага спажывання таксама ў гэты дзень выступілі адразу 25 устаноў Зыбіцкай, Кастрычніцкай, Рэвалюцыйнай. Яны дапоўнілі сваё меню інфармацыяй пра GBRD і акцыі ад «Аліварыі», а роўна апоўначы зрабілі музыку крыху цішэй, каб нагадаць усім наведвальнікам пра важнасць ўмеранага спажывання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць