Грамадства1111

Медуніверсітэт не будзе патрабаваць $450 са студэнткі, якая валанцёрыла ў Гватэмале

instagram.com/str_hanna/

Мінскі медуніверсітэт больш не патрабуе ад студэнткі 4-га курса Ганны Платніцкай, якая ўлетку два месяцы працавала валанцёркай у Гватэмале, аплаціць 980 рублёў за адпрацоўкі прапушчаных заняткаў і практыкі. Пасля публікацыі на Еўрарадыё Платніцкую выклікалі на размову ў дэканат педыятрычнага факультэта, дзе яна вучыцца. Сума выплаты істотна зменшылася.

«Падчас размовы з дэканам я дазналася, што мне трэба аплаціць не 144 гадзіны практыкі, а 4. Гэта нашмат менш. А за прапушчаны тыдзень заняткаў заплаціць усё адно давядзецца».

Ганна Платніцкая працавала як малады медык-валанцёр у клініцы Health&Help, якая знаходзіцца ў вёсцы Чуінахтахуюб у Гватэмале. Яна выехала туды 2 ліпеня, калі навучальны год яшчэ не скончыўся, але, па яе словах, дамовілася пра сваю адсутнасць з дэканатам.

Па вяртанні з Гватэмалы студэнтка даведалася пра запазычанасць перад універсітэтам. 14 верасня дзяўчына пабывала на сустрэчы ў рэктараце, дзе ёй пацвердзілі: валанцёрская праца ў гарачай кропцы — няўважлівая прычына для пропускаў. А адпрацоўкі прапушчаных заняткаў у БДМУ платныя.

Дэкан педыятрычнага факультэта БДМУ Уладзімір Баброўнічы незадаволены, што студэнтка вынесла гісторыю ў публічную сферу, не дачакаўшыся афіцыйнага плацежнага квітка. У размове з Еўрарадыё ён сказаў, што суму выплаты ў 980 рублёў, якую Платніцкая называла ў пятніцу, яна ўзяла «з неба».

Таксама дэкан лічыць непрымальным тон, у якім студэнтка апісвала сітуацыю.

«Сёння ўсё ёй было растлумачана. І пра тое, як яна гэта казала, і пра суму, якую яна ўзяла невядома адкуль, з воблака. Гэта яе праблемы, яна павінна гэта выправіць, і дзесьці грамадзянскае сумленне павінна прачнуцца. Па вялікім рахунку, гэта было зняважліва. Як чалавек, які заканчвае ВНУ, яна павінна валодаць нармальнай лексікай і адказваць за кожнае апублікаванае слова».

Па яго словах, 17 верасня Платніцкая зразумела сваю памылку і выбачылася перад дэканам. Падчас падрыхтоўкі публікацыі дзяўчына на сваёй старонцы ў Instagram прызналася, што вінаватая сама, бо не атрымала афіцыйны дазвол на свой ад'езд, а таксама памылілася ў падліках. Як высветлілася, аплочваць падчас прапушчанай практыкі трэба толькі вучэбныя гадзіны з выкладчыкам. За месяц такіх гадзін атрымалася чатыры.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць