Здарэнні1111

У Гомелі хлопец пад спайсамі паўгода гвалтаваў жанчын, а потым нічога не памятаў. Яму далі 10 гадоў

6 жанчын у Гомелі сталі ахвярамі гвалтаўніка пад спайсамі. Мужчына надоўга апынуўся за кратамі — яму далі 10 гадоў, паведамляе sb.by.

Першае злачынства здарылася ў студзені. Недалёка ад прыпынку па вуліцы Фестывальнай накінуўся на 45-гадовую жанчыну, якая вярталася вечарам ад сяброўкі.

9 сакавіка ў пад'ездзе хлопец паспрабаваў згвалціць 36-гадовую жанчыну. Атрымаўшы адпор, ён вырашыў адабраць сумачку, але і гэтага ён не зрабіў. Прыйшлося бегчы з пустымі рукамі.

20 сакавіка мужчына згвалціў 25-гадовую дзяўчыну, якая ўначы вярталася дадому. Яшчэ праз некалькі дзён ён чакаў сваю ахвяру каля гаражоў, жанчына ў той дзень вярталася з працы.

У красавіку яшчэ адна гамяльчанка, якая вярталася позна з працы, прыцягнула ўвагу гвалтаўніка. А праз месяц ахвярай гвалтаўніка стала 67-гадовая пенсіянерка.

Ні адна з жанчын не бачыла злачынцу ў твар: ён нападаў са спіны. Ва ўсіх выпадках аналізы ДНК на вопратцы ахвяр супадалі.

Дапамагчы раскрыць злачынства дапамог выпадак: улетку патрульныя затрымалі мужчыну, даставілі ў пастарунак, знялі адбіткі пальцаў, узялі аналіз ДНК і адпусцілі дадому. Аказалася, што біялагічны ўзор супаў з геномам злачынцы.

Высветлілася, што 20-гадовы хлопец — аматар пакурыць спайсы. Пасля таго, як ён курыў, хлопец адпраўляўся на пошукі прыгод, а ўжо раніцай нічога не памятаў.

Суд вынес прысуд: гамяльчук правядзе за кратамі 10 гадоў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць