Улада11

Мілінкевіч: «Гэта толькі першыя крокі па лібэралізацыі СМІ»

Лідэр Руху «За Свабоду» камэнтуе намеры ўладаў вярнуць газеты «Народная Воля» і «Наша Ніва» у дзяржаўную сістэму распаўсюду

− Гэта несумненна пазітыўны, хоць і нязначны крок уладаў насустрач далейшага развіцця дыялогу. Больш вольныя медыі − адна з прыкмет дэмакратызацыі. Але ў нашай краіне ёсць шэраг іншых незалежных газет, якія працуюць у вельмі неспрыяльных умовах. Мы таксама павінны дабівацца афіцыйнай акрэдытацыі журналістаў Белсата, Польскага радыё, легалізацыі дзейнасці журналістаў Радыё Рацыя, Еўрапейскага радыё для Беларусі», − кажа Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле лідэра Руху «За Свабоду», галоўную ўвагу трэба надаваць вырашэнню пытання з палітвязнямі. Удзельнік акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Аляксандр Баразенка дасюль за кратамі. Улады павінны адмяніць пакаранні асуджаных па «Справе 14». Павінен быць спынены пераслед студэнтаў праграмы Каліноўскага, якіх зараз абвінавачваюць ва ўхіленні ад службы ў войску.

− Пакуль няма гарантый паступовай палітычнай трансфармацыі, першай справай, якую мусяць сумесна зрабіць Еўразвяз і Беларусь, з’яўляецца напісанне дарожнай карты, дзе будуць прапісаныя крытэрыі і ўмовы выканання крокаў насустрач», − упэўнены Аляксандр Мілінкевіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» адзначыў яшчэ адзін важны на яго думку момант − працэс перамоваў улады і Еўразвязу павінен быць празрыстым.

− Трэба дабівацца максімальнай публічнасці ў гэтай сферы. Я маю надзею, што візіт у Мінск 30 лістапада прадстаўніка Генеральнага сакратарыята Еўрапейскае Рады Хэльгі Шміт паспрыяе вырашэнню гэтых пытанняў», − мяркуе Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць