Грамадства77

Беларускае Мінабароны паспрабуе спагнаць доўг з расійскага вытворцы «Градаў»

www. arms-expo.ru

Група кампаній «Мотавіліхінскія заводы», якая знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, вінная Міністэрству абароны Беларусі, якое накіравала ў Арбітражны суд Пермскай вобласці заяву пра ўключэнне сябе ў рэестр крэдытораў.

Згодна з інфармацыяй з сайта суда, на якую спасылаюцца расійскія СМІ, «Мотавіліхінскія заводы» вінныя абароннаму ведамству Беларусі 20,8 млн расійскіх рублёў. Гэта эквівалентна на дадзены момант каля 320 тыс. далярам. Па якіх кантрактах завінаваціўся Мінску расійскі вытворца, не паведамляецца.

Група «Мотавіліхінскія заводы» — гэта шматпрофільнае аб'яднанне, ваенна-прамысловае падраздзяленне якога распрацоўвае, вырабляе і пастаўляе палявыя артылерыйскія прылады, мінамёты, самаходныя артылерыйскія прылады і рэактыўныя сістэмы залпавага агню (у тым ліку, «Грады», «Смерч» і замяняе апошнія «Тарнада-С »).

У апошнія гады група знаходзілася ў зацяжным крызісе, генеруючы страты і назапашваючы даўгі. Вынікам стала прызначэнне Арбітражным судом Пермскай вобласці ў жніўні мінулага года часовага ўпраўляючага, а ў сакавіку гэтага года — конкурснага ўпраўлення ў рамках справы аб банкруцтве. Даўгі групы на той момант перад крэдыторамі, банкамі і адміністрацыяй Пермскага краю складалі больш за 13,8 млрд рас. рублёў. Па паведамленнях расійскіх СМІ, нядаўна АКБ «Расія» заключыў дамову аб пераўступцы значнай часткі доўгу (7,6 млрд рас. рублёў) дзяржкарпарацыі «Ростех», якой падпарадкаваны «Заводы». Сход крэдытораў, у лік якіх хоча трапіць Мінабароны Беларусі, прызначаны ўжо на 25 кастрычніка гэтага года.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць