Улада102102

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: Калі салдата адпускаць на выхадныя да мамкі, то як ён выйграе вайну?

Чарговая перадача «Наша жыццё» на тэлеканале АНТ была прысвечаная войску. Ад незалежнага грамадства ў перадачу была запрошаная кіраўнічка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч. Быў таксама вайсковы эксперт Леанід Спаткай, які быў на выбарах 2015 года даверанай асобой Таццяны Караткевіч.

Лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч. Скрын з сайта ont.by.

«Армія павінна стаць адкрытай для грамадзянскай супольнасці, каб разумець, якія пазітыўныя перамены адбыліся і якія ёсць памылкі. Статут не павінен быць такім закрытым. У салдата павінен быць доступ да тэлефона, калі ён хоча пазваніць і калі няма нічога тэрміновага, то ўсе выхадныя ён павінен праводзіць з сям’ёй, як гэта зроблена ў Еўропе», — адзначала Караткевіч.

«Не ведаю, ці перамаглі б у Другой сусветнай, каб быў такі статут», — адсмяяўся на гэта вядучы Дзмітрый Бачкоў.

«Каб салдат не губляў сувязь з грамадствам, каб ён не ўспрымаў сябе, як у турме», — працягвала Таццяна Караткевіч.

«Армія — гэта паўсядзённая цяжкая праца, да якой чалавек павінен быць прывучаны. У войску чалавек дысцыплінуецца. Калі пачнецца вайна, то ваш сын, які не служыў, не зможа канкрэтна вас абараніць. Ён паслужыць у альтэрнатыўнай службе і пабяжыць у альтэрнатыўныя кусты», — стаў прыводзіць прыклад палітолаг, выкладчык БНТУ Аляксей Бяляеў.

«Я сама сябе магу абараніць», — адрэзала Караткевіч. Гэта выклікала толькі смех Бяляева.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў. Скрын з сайта ont.by.

«Я б спыніў усе лібералізацыі. Армія створаная для таго, каб чалавек у ваенны час узяў зброю і пайшоў абараняць радзіму. А як ён будзе ваяваць, калі ён на суботу-нядзелю будзе бегаць да мамкі па піражкі? Яму камандзір будзе не загадваць, а ўгаворваць, каб нешта зрабіў. Мужчына выхоўваецца нястачамі», — адказаў Караткевіч дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў.

Каментары102

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць