Здароўе55

Што змяніць у доглядзе скуры ў халады — абавязковы мінімум

Зіма яшчэ не пачалася, але тэмпература становіцца ніжэйшай, а значыць, самы час перайсці на «зімовы догляд» (так, як краіны ЕС 1 лістапада перавялі на зімовы час стрэлкі).

Перайдзіце на больш мяккае ўмыванне

Першае, што варта зрабіць, — перайсці на больш мяккае ўмыванне. Зімой сухая і нармальная скура становіцца яшчэ больш сухой, а тлустая — нармальнай.

Мяккае ўмыванне — гэта мыццё без пенкі. Можна выкарыстоўваць спецыяльныя ачышчальныя крэмы або гідрафільныя алеі. Першыя ёсць у аптэчных брэндаў, другія — сярод карэйскай касметыкі.

Мацней увільгатняем, дадаём харчаванне, маскі

Узімку звонку атакуе мароз, унутры памяшканняў — цёплае і сухое паветра. Таму шмат увільгатнення не бывае. Добра дадаваць пажыўныя сыроваткі і крэмы: яны створаць ахоўны бар'ер ад холаду і сухасці ў офісе альбо дома.

Маскі можна выкарыстоўваць хоць кожны дзень, але не ачышчальныя, бо яны будуць сушыць скуру. А вось пажыўныя, увільгатняльныя, падцягвальныя выдатна дапоўняць ваш догляд.

Згадайце пра кіслоты

Наогул, кіслотамі можна карыстацца круглы год, галоўнае — не забываць выкарыстоўваць сонцаахоўныя сродкі. Аднак калі вы ігнаруеце spf, то бяспечней выкарыстоўваць кіслоты толькі зімой. Яны будуць прыбіраць лушчэнне, пігментацыю, а сродкі па доглядзе будуць пранікаць лепш.

(Не забывайце добра ўвільгатняць скуру: кіслоты могуць сушыць).

Падбярыце добры крэм

Крэм не толькі сілкуе і ўвільгатняе скуру, ён яшчэ і стварае ахоўны бар'ер, які, з аднаго боку, абараняе скуру ад знешняга ўздзеяння, з другога — утрымлівае ўвесь догляд у скуры. Узімку можна дазволіць сабе больш шчыльны крэм, і скура не будзе тлустая.

Самы час для базы пад макіяж

Тое, што базы пад макіяж падаўжаюць стойкасць самога макіяжу, часцей за ўсё міф. Аднак база пад макіяж будзе служыць добрай абаронай, асабліва калі ўдараць маразы. Звярніце ўвагу на базы, якія надаюць ззянне: зімой, калі скура становіцца сухой, яны дадуць добры візуальны эфект.

Не забываем пра крэм для вачэй

Паклапаціцеся пра тое, каб у вас быў добры крэм для вачэй. Калі карыстаецеся доглядам па карэйскай сістэме, выкарыстоўвайце пад вочы тонер або эмульсію. Галоўнае, каб гэтая зона атрымлівала дастатковае ўвільгатненне і сілкаванне. Калі вы прыхільніца еўрапейскага догляду, то не пашкадуйце грошай на добры крэм: бюджэтныя сродкі для вачэй часта не такія эфектыўныя.

А вось патчы, хоць і вельмі папулярныя, але накіраваныя толькі на ўвільгатненне, можна замяніць карэйскім тонерам або бюджэтнай маскай для вачэй.

Каментары5

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць