Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце ад свайго імя і ад імя літоўскага народа шчыра павіншавала прэзідэнта Анджэя Дуду і ўсіх жыхароў краіны са 100-гадовай гадавінай незалежнасці Польшчы, што адзначалася ўчора.
З нагоды гэтай падзеі Даля Грыбаўскайце перадала сваё віншаванне на польскай мове і пажадала ўсім цудоўнага свята. На плошчы Сімонаса Даўкантаса з нагоды юбілею былі ўзняты дзяржаўныя і гістарычныя сцягі Літвы і Польшчы, а на балконе Прэзідэнцкага палаца запалілі знак PL 100.
Паводле слоў прэзідэнта, Літву і Польшчу звязвае шматвекавая агульная гісторыя і барацьба за свабоду. «Нашы народы, якія былі вымушаныя весці складаную барацьбу за сваю свабоду і магчымасць развіцця незалежнай дзяржавы, сёння па-ранейшаму застаюцца саюзнікамі і партнёрамі. Літва і Польшча — блізкія суседзі, мы выдатна разумеем сучасныя выклікі і імкнемся да гарантавання бяспекі ў рэгіёне, умацавання і сцвярджэння незалежнасці і свабоды нашых краін», — гаворыцца ў віншаванні.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары