Усяго патроху11

«Калі наш Дзед Мароз на балконе хаваўся, каб з’явіцца адтуль у патрэбны момант, то з беларускай мовай праблем дакладна не будзе»

Да Новага года застаецца ўсё менш часу, а да навагодніх карпаратываў і ранішнікаў яшчэ менш. Самы час паклапаціцца пра тое, каб шчасця ў Новым годзе пажадалі сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка. Мы высветлілі, колькі можа каштаваць запрашэнне чараўніка з яго памочніцай.

Дарослых не віншуем, бо п’яныя крыкі «Тагіл» ужо задзяўблі

Шматлікія агенцтвы прапануюць віншаванні толькі на дзіцячых святах.

«Не каштуе гэта тых грошай, калі за нашым Дзедам Марозам бегалі п’яныя мужыкі з крыкамі «Тагіл», — паскардзіліся нам у адным са сталічных агенцтваў.

Дзеда Мароза і Снягурку можна замовіць ужо цяпер, да канца лістапада амаль усе агенцтвы прапануюць зніжку.

Самае бюджэтнае віншаванне на 10 хвілін за тыдзень да Новага года вам абыдзецца ад 25 да 50 рублёў.

За гэтыя грошы Дзед Мароз і Снягурачка паводзяць карагод, паслухаюць вершы, уручаць падарунак і сфатаграфуюцца ля вашай ялінкі.

Цэннік бліжэй да Новага Года будзе расці.

Трэба ведаць, што не ўсе Дзеды Марозы гатовыя працаваць у Навагоднюю ноч.

Але ў тых нешматлікіх агенцтвах, якія працуюць у навагоднюю ноч, цэннік узлятае да 85-200 рублёў за віншаванне.

Снягурка ў бікіні прыедзе наўрад ці, а вось Дзед Мароз у акно — лёгка

Адпраўляць на свята Снягурку ў бікіні для віншавання дарослых, у агенцтвах, як правіла, адмаўляюцца.

«Ды і не карыстаецца гэта попытам! Усе вераць у казку і хочуць класічнага Дзеда Мароза і прыгожую Снягурку», — адказалі нам.

Цяпер у модзе іншая навінка: шмат хто просіць, каб Дзед Мароз пагрукаўся ў акно.

Прафесійны альпініст спусціцца да вас у акно з неба. Галоўнае, каб дзеці паверылі ў казку, а дарослыя не страцілі прытомнасць.

Абыдзецца віншаванне Дзеда Мароза — альпініста ў 150-250 рублёў, у залежнасці ад даты і працягласці праграмы.

Дзед Мароз скончыў БДУКіМ — чаму б не павіншаваць па-беларуску

«Дарэчы, мы абмяркоўвалі з нашым кіраўніцтвам і нашымі акцёрамі, ці будзем віншаваць па-беларуску», — прызналіся ў адным з агенцтваў.

І вырашылі: віншаваць.

«Наш Дзед Мароз «кулёк» заканчваў. Можа і па-беларуску, — сказалі ў другім агенцтве. — Калі ўжо па просьбе бацькоў наш Дзед Мароз на балконе хаваўся, каб з’явіцца адтуль у патрэбны момант, то з беларускай мовай праблем дакладна не будзе».

Са свіннёй на свята — лёгка

Амаль усе агенцтвы працуюць не толькі ў Мінску, але гатовыя прыязджаць і ў вёскі. Адзіная ўмова, каб вёска знаходзілася не далей за 30 кіламетраў ад МКАД.

З дадатковых «фішак». Вас могуць павіншаваць не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і сімвал надыходзячага года. Сёлета гэта свіння.

«Віншаванні з сімваламі замаўляюць у нас на карпаратывы. Прывозілі і свінню, і змяю, і трусіка. На дом гэтую паслугу не замаўляюць. Тым больш на дзіцячыя святы. Дзецям усё адно, як сімвал Новага года. Яны хочуць вадзіць карагоды, дурэць, пускаць мыльныя бурбалкі і многа-многа цукерак і падарункаў», — падсумавала адміністратар аднаго з агенцтваў.

Каментары1

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

Мужчына выжыў пасля сутыкнення з цягніком

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана9

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава3

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў4

«15 хвілін несці х**ню з разумным выглядам». Як у шклоўскай калоніі здымалі фільм пра палітвязняў з удзелам Лукшы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Галоўнае
Усе навіны →