Усяго патроху11

Бярыце на ўзбраенне: найлепшыя касметычныя падарункі коштам да 10 рублёў

Новы год — гэта не толькі шыкоўны навагодні стол, карпаратывы, яркія елкі і падарункі. Гэта яшчэ і вялікі кошт за ўсе выдаткі!

Мы доўга думалі пра тое, якую падборку касметыкі зрабіць перад вялікімі святамі і вырашылі сабраць прыклады бюджэтных касметычных падарункаў (пераважна беларускіх) коштам да 10 рублёў. Спадзяемся, што ў гэтым топе вы зможаце знайсці якасныя падказкі для міні-прэзентаў.

Ачышчэнне — важны этап па доглядзе, і адзін з самых эфектыўных інструментаў тут — гэта ачышчальныя маскі. Маскі ад расійскага брэнда «Прапелер» каштуюць каля 2,5 рубля. Яны добра чысцяць поры за кошт гліны і саліцылавай кіслаты ў складзе, пры гэтым моцна не будуць сушыць скуру.

Добры міні-прэзент для падлеткаў і ўсіх людзей з камбінаванай і тлустай скурай.

Увільгатняльная маска для твару — адзін з самых карысных касметычных сродкаў для любой скуры, асабліва зімой. Яна будзе ратаваць ад лушчэнняў, сцягнутасці, а тлустую скуру — ад залішняй выпрацоўкі себума. Смела можам рэкамендаваць маску ад новага беларускага брэнда Masstige (яна вельмі падобная на Vichy, але ў разы танней) і маску з ківі ад Беліты.

У плане падарункаў радуе беларускі брэнд натуральнай касметыкі Liv Delano: упакоўкі крэмаў, масак, бальзамаў для рук і цела выкананыя ў вінтажным стылі, выглядаюць яны вельмі эфектна!

Калі вам патрапіцца на вочы фірмовая крама Беліта-Вітэкс, звярніце ўвагу на іх лімітаваныя калекцыі геляў для душа, серыю са смаўжовым муцынам, маску для вачэй і выдатную туш з арганавым алеем (бярыце менавіта залатую версію).

Каб даглядаць валасы, у Беліты ёсць вельмі шмат тавараў, мы раім купляць менавіта маскі: яны самыя патрэбныя. Узімку карысным будзе кандыцыянер з зімовай лініі: валасы з яго дапамогай менш электрызуюцца.

У халады важная дробязь у любой кішэні: бальзам для вуснаў. Мы рэкамендуем правераныя варыянты ад Nivea і Yves Rocher.

Дэкаратыўная касметыка беларускай вытворчасці ўжо шмат год трымае высокі ўзровень якасці. Варыянтаў падарункаў з гэтага сегмента вялікае мноства, і мы абралі найлепшыя, на наш погляд.

У Belor Design выйшла палетка для кантурыравання, якой вы парадуеце аматараў дэкаратыўнай касметыкі. Таксама ў гэтага брэнда можна купіць крутую туш і «той самы» хайлайтар, ад якога ў захапленні ўсе б'юці-блогеры.

Калі вы жывяце ў Мінску, зазірніце ў фірмовы магазін Reluois: добрым падарункам адтуль будзе практычна ўсё.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў106

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў106

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць