Грамадства1010

Стваральнікі кліпа, які здымаўся ў бацькоўскай хаце Лукашэнкі, атрымалі прэмію «За духоўнае адраджэнне»

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.

Скрыншот кліпа Алены Ланской «Куточак Беларусі»

Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод лаўрэатаў — аўтарскі калектыў у складзе Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, якія былі адзначаны «за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цыкла высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку», звяртае ўвагу Tut.by.

Юлія Быкава — аўтар музыкі і слоў, Яўген Алейнік — аранжыроўкі і запісу да песні Алены Ланской «Куточак Беларусi». Кліп да гэтай песні здымалі ў бацькоўскай хаце Лукашэнкі. «Гэты кліп не пра кагосьці асабіста, але ён пра кожнага з нас. У гэтым зборны вобраз дзяцінства кожнага беларуса ёсць і эпізоды з дзяцінства нашага кіраўніка дзяржавы», - распавядала Алёна Ланская.

У пачатку кліпа салідны мужчына ў класічным чорным паліто адкрывае браму вясковай хаты — той самай, прэзідэнцкай у Александрыі, - заходзіць у хату, сядае за стол, адкрывае фотаальбом. Той «ажывае» фотаздымкамі з дзяцінства. Вось хлопчык бяжыць па полі, імчыць на старэнькім ровары з авоськай хлеба міма гусей, косіць траву, арэ поле, сячэ дровы, ловіць рыбу, дапамагае маці даіць карову і пілуе бярвенне.

«Рабочыя» кадры змяняюцца фотам Александрыйскай школы, у якой вучыўся кіраўнік Беларусі. Ёсць у кліпе і дранікі, схопленыя з патэльні, і галоўны ласунак вясковага дзяцінства - чорны хлеб з варэннем.

Апроч таго, прысуджана:

калектывам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі за пераклад з арыгінальных моў і выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове, што садзейнічае прымнажэнню духоўнай спадчыны.

калектыў Беларускага дзіцячага хоспіса ўдастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, сцвярджэнне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, значны ўклад у стварэнне нацыянальнай сістэмы дзіцячай паліятыўнай медыцынскай дапамогі, будаўніцтва на дабрачыннай аснове і арганізацыю работы дзіцячага хоспіса ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна.

калектыў Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця за значны ўклад у сцвярджэнне маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на сацыялізацыю асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Таксама былі прысуджаны дзевяць спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Сярод лаўрэатаў - народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, адзначаны за стварэнне вострахарактарных вобразаў у спектаклях «Рэвізор» і «Школа падаткаплацельшчыкаў» Купалаўскага тэатра.

Уладальніца тытулаў «Міс Беларусь - 2018» і «Міс свету Еўропа» Марыя Васілевіч была ўдастоена ўзнагароды «за значны ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і актыўную дабрачынную дзейнасць».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць