Грамадства

Падаткавікі патрабуюць ад турфірмаў «здаваць» кліентаў

Усё болей турыстаў адпраўляюцца на курорты праз Расею.

У пачатку сэзону адпачынкаў гомельскія і наваполацкія турфірмы апынулічся на мяжы закрыцьця. Кліентаў распужалі чуткі пра тое, што ўдзельнікаў рынку турпаслугаў абавязалі «здаваць» фіскальным органам усіх, хто выяжджае адпачываць за мяжу.

Як удалося высьветліць «Салідарнасьці», падаткавыя інспэкцыі насамрэч запатрабавалі ад турфірмаў падаць «сьпіс грамадзянаў, якія сыстэматычна набываюць турыстычныя пуцёўкі ў Турцыю, Эгіпэт і далёкае замежжа за пэрыяд 2004-2005 гг.». З пазначэньнем прозьвішча турыста, ягонага адрасу, краіны прызначэньня і кошту пуцёўкі. Дзеля чаго гэта?

«Каб абкласьці грамядзян падаткам «на адпачынак»: прыплюсаваць кошт пуцёўкі да атрыманых за год даходаў і адняць сукупны падаходны падатак,» – выказваюць меркаваньне ў пацярпелых турфірмах.

У Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый пакуль яшчэ высьвятляюць, ці зьяўляецца гэтае новаўвядзеньне рэгіянальнай ініцыятывай або прадыктаванае ўказам Міністэрства па падатках і зборах, але ўжо выказваюць заклапочанасьць дзеяньнямі недальнабачных чыноўнікаў, якія ў пошуках чарговай крыніцы папаўненьня бюджэту могуць аказаць мядзьведжую паслугу разьвіцьцю турызму і эканоміцы Беларусі ў цэлым.

«Усталяваньне жорсткага кантролю за працэсам выезду зь Беларусі можа прывесьці да таго, што турысты ў масавым парадку пачнуць выпраўляцца ў сьпякотныя краіны праз Расею, Польшчу, Літву, Украіну,» – лічыць дырэктар РСТА Валянцін Цэхмэйстэр. – Гэта пацягне за сабой падзеньне аб’ёму паслуг, недаатрыманьне ў бюджэт краіны сродкаў у выглядзе падаткавых адлічэньняў і зрыў заданьняў кіраўніка дзяржавы і ўраду па нарошчваньні аб’ёмаў турыстычных паслуг.

Засьцярогі Валянціна Цэхмэйстэра пацьвярджаюцца неафіцыйнымі дадзенымі, атрыманымі ад калег з расейскіх турфірмаў: толькі ў Турцыю зараз выяжджае праз Маскву больш за 65% турыстаў зь Беларусі. Ужо ў гэтым выпадку можна гаварыць пра страту выручкі беларускіх турфірмаў у памеры 4-5 млн. даляраў ЗША.

«Абавязаць нас паведамляць канфідэнцыйныя зьвесткі пра кліентаў – тое самае, што закрыць усе існыя турфірмы і паставіць крыж на разьвіцьці турбізнэсу ў Беларусі, – сказаў «Салідарнасьці» дырэктар адной зь беларускіх турфірм, якая атрымала адпаведны ліст ад мясцовых падаткавікаў. – Сьмешна меркаваць, што людзі захочуць мець справу з «стукачамі».

Гэта праўда. У Гомелі вестка пра вынайдзены падаткавікамі вычварны спосаб папаўненьня дзяржаўнай казны абляцела ўвесь горад. Сэзон пачаўся з зацішша – народ баіцца «сьвяціцца» ў турфірмах.

Салідарнасьць

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць