Афіша

«Беларускі хрысціянскі хіт». Канцэрт на Раство

У канцэрце на Раство возьмуць удзел гурт «Псальмяры», выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору «Глёрыя». Уваход вольны.

26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14‑00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт «Беларускі Хрысьціянскі Хіт».

У канцэрце на Раство возьмуць удзел гурт «Псальмяры», выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору «Глёрыя». Уваход вольны.

Акурат да канцэрта, у 3‑й дэкадзе сьнежня выходзіць чарговы дыск з серыі Беларускі хрысьціянскі хіт пад назвай «Хрыстос Нарадзіўся» – трэцяя зборка найлепшых беларускамоўных хрысьціянскіх сьпеваў, гэтым разам прысьвечаных сьвяту Хрыстовага Нараджэньня. Сьпевы, якія ўвайшлі ва ўсе 3 складанкі, адабраныя паводле строгіх крытэраў, прайшлі ратацыю ў хрысьціянскіх фокус‑групах (адпаведна праваслаўнай, каталіцкай, грэка‑каталіцкай, баптысцкай, пяцідзесятніцкай, поўнаэвангельскай — і г.д.), і вернікі самі вызначылі найлепшыя сярод іх. Найбольш хітовымі выканаўцамі слухачы прызналі гурты «Тэзаўрус», «Псальмяры», «DVA», «Небасхіл», «Кадаш». Сярод выканаўцаў – Алеся Ўнукоўская, барды Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка і Інэса Леаданская ды іншыя. Пачынаюцца ўсе дыскі «Беларускага Хрысьціянскага Хіта» гімнам «Магутны Божа», сканчаюцца – сьпеўнай малітвай «Ойча наш».

На канцэрце можна будзе набыць усе тры першыя кружэлкі: «Беларускі Хрысьціянскі Хіт», «Беларускі Хрысьціянскі Хіт‑2» і «Хрыстос нарадзіўся» (Хрысьціянскі Калядны Хіт). Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах: 8‑029‑307‑27‑13 (Валерыя), 8‑029‑593‑50‑66 (Ірына).

Рыхтуюцца да выданьня таксама іншыя дыскі гэтай серыі «Хрыстос уваскрос!» (Беларускі Велікодны Хіт), «Беларускі Хрысьціянскі Рок», «Бардаўскі Хрысьціянскі Хіт» і «Беларускі Літургічны Сьпеў». Наконт усіх прапановаў на гэтыя складанкі, а таксама па замовы дыскаў можна зьвяртацца па тэлефонах: 8‑029‑861‑62‑28, 8‑029‑656‑00‑64 (Валянціна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць