Грамадства99

Фонд Марыны Парашэнкі патраціў $38 тысяч на беларускі «Свабодны тэатр»

Украінскі культурны фонд, які на грамадзкіх пачатках ачольвае Марына Парашэнка, жонка дзейнага прэзідэнта Украіны, абнародаваў фінансавую справаздачу сваёй дзейнасьці ў 2018 годзе, піша Радыё Свабода.

На працягу году фонд дапамог у фінансаванні 293 праектаў у сферы культуры і інклюзіўнага мастацтва агульнай вартасцю 139,4 мільёна грыўняў (больш як 5 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

У шэрагу гэтых праектаў — паказ у Кіеве спектаклю «Burning Doors» («Палаючыя дзверы»), пастаўленага беларускім «Свабодным тэатрам». На яго Ўкраінскі культурны фонд выдаткаваў 1,022 мільёна грыўняў (амаль 38 тысяч даляраў у эквіваленце) арганізатару гастроляў беларускага тэатра — кампаніі «ГАС Канцэрт».

Ініцыятарам паказу «Burning Doors» у Кіеве стаў украінскі музыка, вакаліст і аўтар тэкстаў гурту «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк, які з 2015 году супрацоўнічае з «Свабодным тэатрам».

Як расказала Свабодзе прэс-сакратар гурта Вольга Чарткова, згодна з умовамі, Украінскі культурны фонд прафінансаваў 50 адсоткаў выдаткаў: «Другую частку сродкаў дала кампанія-арганізатар «ГАС Канцэрт».

Арганізатары спектакля заяўлялі, што ўсе грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць перададзеныя сем’ям украінцаў, якія ўтрымліваюцца ў турмах Расіі.

«Мы, як і абяцалі, усе сабраныя грошы перадалі праз фонд, які падтрымлівае сваякоў украінскіх палітвязняў», — дадала Вольга Чарткова. Яна адмовілася ўдакладніць суму і адрасатаў дапамогі, падкрэсліўшы нежаданне надаваць публічнасць дабрачыннай акцыі.

Праца беларускіх пастаноўшчыкаў Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды была прадстаўленая кіеўскім гледачам летась у лістападзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франка ў Кіеве ў межах міжнароднай кампаніі «Вызваліць Сянцова».

У спэктаклі апавядаліся гісторыі трох дзеячаў культуры, якія апынуліся ў турме — актывісткі фэмінісцкага панк-гурту Pussy Riot Марыі Алёхінай, расійскага мастака Пятра Паўленскага і ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова. У спектаклі гучала музыка гурту «Бумбокс».

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць