Культура99

Кнігі году 2008

Рэйтынг, складзены экспертамі «НН», узначальваюць «Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.», збор твораў Адама Станкевіча і «Магдэбургская Гародня» Юрыя Гардзеева.

Рэйтынг, складзены экспертамі «НН», узначальваюць «Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.», збор твораў Адама Станкевіча і «Магдэбургская Гародня» Юрыя Гардзеева.

Беларуская літаратура заложна ўрастае ў сусветную, а тая, рашуча прашыўшы моўныя перапоны, ужываецца ў тканку беларускай. Сёлетнюю дзесятку найлепшых узначальвае кніга перакладаў замежнай паэзіі.

Сёлета выйшла шмат якаснай літаратуры. Як адзначыла пісьменніца Людміла Рублеўская: «Пачала згадваць цікавыя выданні 2008 году — спісала цэлую старонку, і з прыкрасцю зразумела, што выбіраць давядзецца найлепшае з такога ж найлепшага. У запаветную «дзясятку» не далося пісаць ніводнага навукова‑папулярнага выдання ці альбому кшталту «Калекцыйная спадчына Вялікага Княства» — столькі сёлета выдатнай паэзіі і прозы».

Са свайго боку гісторык з Гродна Андрэй Чарнякевіч уважае, што «гэта быў цалкам неблагі — як на цяперашнюю рэчаіснасць — год для гістарычнай кнігі».

Літаратуры за год выйшла так шмат, што амаль ніхто з экспертаў не ўспомніў кніг, якія пабачылі свет у першай палове 2008: выдатную «Цацачную краму» Леаніда Дранько‑Майсюка, паэтычны зборнік «Дзевяностыя forever» Сяргея Прылуцкага і кнігу вершаў Пятра Васючэнкі «Піраміда Лінея».

З іншага боку, безумоўна вартыя, але выдадзеныя ў лістападзе—студзені «Мой шыбалет» Пятра Садоўскага, «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і іранічна‑хуліганскі «Сабака» Юрася Пацюпы, проста не ўправіліся трапіць на чытацкае вока.

Стуль выспявае парада: хто хоча трапіць у шорт‑лісты, мусіць выдавацца пры канцы лета — на пачатку восені. І пажадана, у недзяржаўных выдавецтвах.

Напрыклад, у нядаўна створаным выдавецтве «Галіяфы», што цягам году здзейсніла шэраг удалых праектаў, або ў «Лімарыусе», што на радасць аматарам тутэйшага працягваў сваю ціхую экспансію. Ці ў па‑ранейшаму непахіснага «Логвінава». Дарэчы, другі год запар «Логвінаў» — выдавецтва году, хіба што сёлета вымушана падзяліць першынство з гродзенска‑вроцлаўскім выдавецкім праектам.

Дзяржаўныя выдавецтвы? Яны, здаецца, настала адмовіліся адкрываць новыя імёны ды ўвогуле ўплываць на сучасны літаратурны працэс. Не хацелася б, але ўжо, пэўна, вымалёўваецца ніша для дзяржаўных выдавецтваў — хлебнае, але нейкае такое бязвольнае перавыдаванне беларускай класікі і выпуск календароў ды даведачнай літаратуры.

У спісах найлепшых кніг як няма леташняга разнабою, дык заўважаецца прынамсі доўгачаканая разнастайнасць жанраў. У спісах экспертамі незабытыя — паэзія (зборнікі Галіны Дубянецкай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча і Рыгора Барадуліна), дзіцячая літаратура — шведская дзяўчынка Піпі разам з вадзянікамі і дамавікамі з энцыклапедыі «Чароўны свет» глядзяцца побач з дарослымі кнігамі як найменей дарэчы. Як заўсёды багата прэзентавана эсэістыка (Данута Бічэль).

У спісы цалкам заслужана ўвайшоў таксама плён шматгадовае працы Юр’я Гардзеева — «Магдэбургская Гародня». Лішне вытлумачваць папулярнасць кніг, прысвечаных Васілю Быкаву.

***

Такім чынам… спярша хіба варта ўзгадаць кнігі, якія перамаглі ў кніжных рэйтынгах у мінулыя гады:

2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) — Лімарыус.

2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў — Інстытут беларусістыкі / ARCHE.

2007 — Павал Севярынец. Лісты зь лесу. — Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».

***

Выніковы спіс падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай сістэме. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.

Сёлетняя дзесятка найлепшых кніг 2008 году выглядае так:

1. Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укладаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус — 41 бал.

2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі: збор твораў. Укл., прадмова і каментар Алеся Пашкевіча і Андрэя Вашкевіча. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / ARCHE. — 35 балаў.

3. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў XVI—XVIII ст. — Гродна‑Ўроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 30 балаў.

4. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003). — Львоў: ВолЯ — 27 балаў.

5. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гродна‑Вроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 24 балы.

6. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва». — 22 балы.

7. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас. — Гродна‑Ўроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 20 балаў.

8‑9. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва», Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915). — Мінск: Беларуская навука — па 18 балаў.

10. Галіна Дубянецкая. Анадыямена: вершы. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Дзеяслова»). — 17 балаў.

Толькі на адзін пункт адстаў Барыс Пятровіч з кнігай «Жыць не страшна. Фрэскі». — Мінск: Медысонт. — 16 балаў.

Тры разы ў спісе ўзгадваюцца яшчэ кнігі Сяргея Харэўскага «Пра‑моўленае» і Пётры Садоўскага «Мой шыбалет».

Спісы, найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:

Кнігарня «Акадэмкніга» (дырэктарка Соф’я Жыбулеўская), Мінск:

1. Колас Я. Збор твораў у 20 тамах. Том 4,5. — Мінск: Беларуская навука.
2. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі. —Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі.
3. Родны край. Адрыўны каляндар на 2009 год. —Мінск: Беларусь.
4. Ліхадзедаў Ш.А. Мінск: падарожжа ў часе. — Мінск: Тэхналогія.
5. Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.
6. Рыгор Барадулін. Выбраныя творы. —Мінск: Кнігазбор.
7.Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха. Аповесць. — Мінск: Мастацкая літаратура.
8.Дзяніс Раманюк. Мой шлях Беларусь: Фотаальбом. — Мінск: Рыфтур.
9. Лявон Баршчэўскі. Еўраслоўнік. —Мінск: Радыёла‑Плюс.
10. Цітоў А.К. Геральдыка Беларусі. Слоўнік‑даведнік. — Мінск: МФКД.

Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:

1. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).
2. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца.
3. Бохан, Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV‑XVI стст. — Мінск: Логвінаў.
4. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах.
5. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.
6. Аляксей Талстоў. Бег. Раман. — Мінск: Галіяфы.
7. Сяргей Законнікаў. Дол. — Мінск: Галіяфы.
8.Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.
9. Адам Мальдзіс. — Мінск: Беларускі кнігазбор.
10. Сяргей Харэўскі. Пра‑моўленае. — Вільня: Выдавецтва Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту.

Выстава на сядзібе БНФ:

1. Кастусь Акула. Заўтра ёсць учора. Пер. з анг., прадм. Ірыны Верабей. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны», 15 том).
2. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца.
3. Пётр Краўчанка. Беларусь на ростанях: Нататкі дыпламата і палітыка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».
4. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгая панчоха. Пер. са шведскае Дзмітры Плакс. — Мінск: Зміцер Колас.
5. Уладзімір Арлоў. Імёны свабоды. — Радыё «Свабодная Еўропа» / Радыё «Свабода» (серыя «Бібліятэка Свабоды»).

Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:

1. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.
2. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).
3. Барыс Пятровіч. Жыць не страшна. Фрэскі. — Мінск: Медысонт.
4. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гродна‑Вроцлаў.
5. Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады. Укл. Кастуся Цвіркі, Лідзіі Савік. — Мінск: Кнігазбор.
6. Павал Севярынец. Люблю Беларусь. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».
7. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.
8. Класіка: Вінцэнт Дунін‑Марцінкевіч. Пінская шляхта; Кастусь Вераніцын. Тарас на Парнасе. Укл. Язэп Янушкевіч. — Мінск: Віктар Хурсік.
9. Віктар Карамазаў. Краса і воля: кніга пра Станіслава Жукоўскага. — Мінск: Медыял.
10. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет. — Радыё «Свабодная Еўропа» / Радыё «Свабода» (серыя «Бібліятэка Свабоды»).
11. Франц Сіўко. Дзень бубна. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

Людміла Рублеўская, аглядальніца газеты «Беларусь сегодня»:

1. Галасы з‑за небакраю.
2. Віктар Шніп. Страла кахання, любові крыж. — Мінск: Мастацкая літаратура.
3. Барыс Пятровіч. Жыць не страшна: фрэскі.
4. Альгерд Бахарэвіч. Праклятыя госці сталіцы. Раман. — Мінск: Логвінаў.
5. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры.
6. Юры Станкевіч. Мільярд удараў. Аповесці, апавяданні, казкі. — Мінск: Галіяфы.
7. Віка Трэнас. Экзістэнцыйны пейзаж. — Мінск: Галіяфы.
8. Аксана Спрынчан. ЖываЯ. — Мінск: Мастацкая літаратура.
9. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.
10. Таццяна Сапач. Няхай не пакіне нас восень. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Дзеяслова»).

Генадзь Сагановіч, гісторык:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў XVI—XVIII ст.
2. Homo Нistoricus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А.Смаленчука з удзелам І.Дубянецкай. — Вільня: ЕГУ.
3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск: Экаперспектыва.
4. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546) / Кніга запісаў №30. Падрыхтаваў В.Мянжынскі. — Мінск: Беларуская навука.
5. Макараў, Максім. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. — Мінск: Экаперспектыва.
6. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XV—XVIIІ ст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Нав. рэдактары С. Сокал і А. Янушкевіч. — Мінск.
7. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).
8. Юры Бохан. Вайсковая справа ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. — Мінск: Беларуская навука.
9. Новікаў, Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст. Т. 2. — Мінск: Логвінаў.
10. Бароўскі, Барыс. Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны. — Мінск: Віктар Хурсік.

Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнавец:.

1. Галасы з‑за небакраю.
2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі;
Адам Станкевіч. Выбранае. Укл. Уладзіміра Конана. — Мінск: Кнігазбор.
3. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі.
4. Расстраляная літаратура.
5. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).
6. Цітоў А.К. Геральдыка Беларусі. Слоўнік‑даведнік. — Мінск: МФКД.
7. Юры Бохан. Вайсковая справа ў Вялікім Княстве Літоўскім…
8. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага.
9. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет.
10. Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). (укл., Фядута А. Лімарыюс, 2008)

Аляксандра Дынько, галоўная рэдактарка выдавецтва «Логвінаў»:

1. Івонка Сурвілла. Дарога. Стоўпцы—Капенгаген—Парыж—Мадрыд—Атава. — Мінск: радыё «Свабода».
2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.
3. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгая панчоха.
4. Ідыш‑беларускі слоўнік. Укладаньне Алеся Астравуха. — Мінск: Медысонт.
5. Ева Вежнавец. Шлях дробнай сволачы. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».
6. Галасы з‑за небакраю.
7. Вера Бурлак, Віктар Жыбуль. Забі ў сабе Сакрата. Вершы. — Мінск: Галіяфы.
8. Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя.
9. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.
10. Валянціна Аксак. Ружоўніца. — Мінск: Логвінаў.
11. Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти.

Аляксандр Фядута, палітычны кансультант, выдавец:

1. Галасы з‑за небакраю.
2. Таццяна Сапач. Няхай не пакіне нас восень.
3. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.
4. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

Марыйка Мартысевіч, літаратарка:

1. Міхал Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. Народны Альбом. — Мінск: Медысонт, 2008.
2. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры.
3. Чала я не хіліў прад сілай. Анталогія беларускай паэзіі XV‑XX стагоддзяў. Укл. Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі. Вроцлаў: «Калегіум Усходняй Еўропы».
4. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет.
5. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.
6. Павал Касцюкевіч. Душпастарскія спатканні для дачнікаў. — Мінск, Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».
7. Сяргей Прылуцкі. Дзевяностыя forever. — Мінск: Медысонт. (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»).
8. Сяргей Харэўскі. Пра‑моўленае. — Вільня: Выдавецтва ЕГУ.
9. Уладар Пярсцёнкаў. Пер. з анг. Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай. — Мінск.
10. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.

Чарнякевіч Андрэй, гісторык, педагог:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня…
2.Казлоўскі, М. Нашчадак слаўны крывічоў. Пра Адольфа Клімовіча. — Мінск: Кнігазбор.
3. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.
4. Павал Сяўрук. Небыцця не існуе. — Гродна‑Вроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»).
5. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.
6. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).
7. Романько, О. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. — Москва: Вече.

Андрэй Вашкевіч, гісторык:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня…
2. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі.
3. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).
4. Казлоўскі, М. Нашчадак слаўны крывічоў. Пра Адольфа Клімовіча. — Мінск: Кнігазбор.
5. Сяргей Харэўскі. Пра‑моўленае.
6. Гісторыя Беларусі, ІІ‑і том.
7. Сяргей Харэўскі. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі ў 1920—30 гады. — Вільня: Выдавецтва ЕГУ.
8. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).

Каментары9

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць29

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?3

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю19

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак2

«Не магу вызваліць палітзняволеных, але магу палепшыць жыццё аднаго чалавека». Беларуска расказала, як стала прыёмнай маці

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць29

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць