Здарэнні11

У Мінску хлопец падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі

Хлопец у Мінску падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі, міліцыя шукае пацярпелых. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Савецкага РУУС Мінска Вольга Шавель.

Жыхар Пінска — 20-гадовы хлопец — падазраецца ў тым, што з лістапада 2018-га па люты 2019 года ў Мінску займаўся махлярствам. «Малады чалавек звяртаўся пераважна да студэнтаў. Ён прапаноўваў аформіць на іх у банку карту з безатсоткавай растэрміноўкай. За ўзнагароду людзі перадавалі карту зламысніку, пры гэтым сваё абяцанне па пагашэнні наступнай растэрміноўкі ён не выконваў. Грошы марнаваў на адпачынак у элітных забаўляльных установах ў Мінску» , — распавяла Вольга Шавель. У Савецкі РУУС Мінска паступіла больш за 20 заяваў аб злачынных дзеяннях.

Савецкім (г.Мінска) РАУС заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.209 КК (махлярства). Жыхар Пінска нідзе не працуе, раней не судзімы.

Пацярпелым ад дзеянняў маладога чалавека неабходна звяртацца ў Савецкае РУУС Мінска — зав. Якуба Коласа, 3 ці па тэлефонах 8 (017) 292-02-02, 8 (017) 239-67-89, 8 (033) 381-34-01.

guvd.gov.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт19

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт19

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць