Улада1313

Лукашэнка: Распаўсюднікам фэйкаў трэба адказваць іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі, піша БелТА.

«Тое, чаго нам страшна не хапае, трэба пашырыць сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі і не баяцца выкарыстоўваць новыя формы працы ў медыяпрасторы, — адзначыў Лукашэнка. — Трэба навучыцца адказваць распаўсюднікам фэйкаў іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чаму лічым: «Ды добра, абыдзецца, пранясе».

Ён звярнуў увагу, што галоўнае — хутка, выразна, максімальна поўна даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю. «Калі гэта не зробім мы, гэта зробяць за нас, як цяпер нярэдка адбываецца. Але ведаеце, якую інфармацыю данясуць за нас, калі мы гэтага не зробім», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што неабходна прадпрымаць меры па павышэнні аб'ёму, разнастайнасці і якасці нацыянальнага вяшчання, даверу насельніцтва да афіцыйных масмедыя.

Патрабуецца таксама прапрацаваць пытанне сістэмнага кантролю за распаўсюджваннем незаконнай інфармацыі. «Пакуль гэта робіцца ад выпадку да выпадку, часам з асцярогай. Часам пасля разваг пра нейкія палітычныя наступствы.

Усе, хто сядзіць за гэтым сталом і насупраць мяне: вы — не палітыкі, вы - людзі, якія выразна працуюць па сваім кірунку і абараняюць інтарэсы сваёй дзяржавы. Пакіньце палітыку прэзідэнту», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Справа не ў тым, каб камусьці абмежаваць свабоду меркаванняў. Гэта не са мной. Натуральна, павінен быць парадак, усё павінна быць законна. Законы ў нас супердэмакратычныя, а дадаць нашу бяздзейнасць і недысцыплінаванасць - то ў нас увогуле ніякай дыктатуры, а поўная дэмакратыя, якой ні ў адной краіне свету няма».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у інфармацыйнай сферы павінен быць парадак, але ніхто нікому не павінен закрываць рот.

«У адваротным выпадку, як гэта было ў нас раней у гісторыі, усё перанясуць на кухню і там будуць абмяркоўваць, як у народзе кажуць, абсмоктваць усе гэтыя пытанні. І рана ці позна гэта выплюхнецца на вуліцу. Таму гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Ды гэта і немагчыма: і не толькі таму што ў нас інтэрнэт з'явіўся - змянілася грамадства, планета змянілася. таму займацца пустатой не трэба — тыпу забараняць людзям выказваць сваё меркаванне. Але калі гэта меркаванне выдумана, надуманае, калі гэтая навіна, звязаная з якім меркаваннем, фэйкавая, выкажыце сваю пазіцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа», - адзначыў ён.

Ён дадаў, што ў інфармацыйнай прасторы павінна быць зручна і бяспечна ўсім, а не асобным людзям, якія атрымліваюць выгаду за кошт інтарэсаў іншых.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць