Кіно1919

Курэйчык пра фільм «Янка Купала»: Гэта першы праект, на які не шкада грошай падаткаплатнікаў. Калі такое было?!

Упершыню ў сваім жыцці я падтрымаў праект «Беларусьфільма». Падтрымаў асабістым удзелам. Я зняўся ў фільме «Янка Купала» Уладзіміра Янкоўскага. Зняўся там і мой сын Глеб. Падтрымалі сямейна, па поўнай.

Андрэй Курэйчык, facebook.com

Чаму? Таму што ўпершыню за шмат гадоў гэтая ледзь жывая, непатрэбная кампанія, якая спальвае тоны народных грошай, бессэнсоўная і дарагая, як маўзалей «Леніна», сімвал незваротнага мінулага, з карысцю траціць грошы падаткаплацельшчыкаў. Гэта значыць, накіроўвае іх туды, куды яны і павінны пайсці — на прасоўванне і развіццё нацыянальнай культуры.

Фільм «Янка Купала» ў яго цяперашнім выглядзе (а ён кардынальна адрозніваецца ад таго школьнага лікбезу, які выйграў конкурс, дзякуй тым, хто перапісаў гэтую бадзягу цалкам, — Уладзіміру Янкоўскаму і Аляксандры Барысавай) — гэта першы рэальна нацыянальна арыентаваны, я б нават сказаў, нацыяналістычны кінапраект.

У «Янку Купалу» арганічна і шмат гавораць на «тарашкевіцы». Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы — ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова — гэта крута! Калі такое кіно здымаў «Беларусьфільм»?

Гэта першы праект кампаніі, які наогул не арыентаваны на расейскі рынак. Калі такое было?!

«Беларусьфільм» заўсёды лічыўся правінцыйным прыдаткам расійскага рынку па вытворчасці танных ваенфільмаў і меладрамак. Таму заўсёды там галоўныя ролі гралі расейскія «зоркі». Тут няма ні адной. А галоўную ролю грае прадстаўнік Еўрасаюза — латыш. Ніякіх прарасейскіх эківокаў.

Ніякай настальгіі па жыцці ў «вялікай краіне». СССР — як трагедыя для нармальных беларусаў, для беларускай інтэлігенцыі, для галоўнага беларускага пісьменніка і паэта — Янкі Купалы. СССР — як глабальная гістарычная страта для нашага народа, а не набытак. Калі такое ў нас здымалася на нацыянальным узроўні за дзяржгрошы?!

Калі галоўныя персанажы на беларускай мове гаварылі ў коле літоўскай і беларускай інтэлігенцыі на фоне карцін Чурлёніса: «Мы, беларусы, зайздросцім літоўскаму нацыянальнаму руху і хочам таксама!» Калі такое здымалася на «Беларусьфільме»?Гэта крута. Гэта першы дзяржаўны нацыянальны кінапраект. Проста першы. Надзвычай ідэалагічна і палітычна важнае і карыснае кіно. Тое, што навучыліся рабіць ва Украіне (а да гэтага ў Грузіі і Балтыі) — злезці з расійскіх стэрэатыпаў і рынку і здымаць пра сваю гісторыю, сваю нацыю, сваю культуру і на сваёй мове, нарэшце пачынаюць рабіць і ў Беларусі. Даўно пара было.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА8

Суддзя адхіліў пазоў Трампа да газеты на 10 мільярдаў даляраў

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу22

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко65

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць