Грамадства1919

Беларускае МЗС пра сітуацыю з парэшткамі Каліноўскага: Нашы эксперты ездзілі ў Вільню, абмяркоўваем і мову надпісаў на магілах

Днямі стала вядома, як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага — рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай.

Даследаваннем парэшткаў займаюцца літоўскія навукоўцы. 

Як заявіў «Радыё Свабода» доктар гуманітарных навук, былы дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы Альвідас Нікжантайціс, пакуль літоўскі і польскі бок дамаўляюцца аб нюансах мэмарыялізацыі, афіцыйная Беларусь гэта папросту ігнаруе. Калі зьявілася інфармацыя, што надпісы на магілах герояў плануюцца толькі па-літоўску і па-польску, беларуская грамадзянская супольнасьць выказала незадавальненне, а ўлады Беларусі на гэта не адрэагавалі.

«Наша Ніва» спытала пра вытокі такой пазіцыі ў МЗС, нам адказаў прэс-сакратар Анатоль Глаз. Ён запэўнівае, што такое сцверджанне не адпавядае рэчаіснасці.

«На мой погляд, гэта памылковае ўражанне. Для Беларусі Кастусь Каліноўскі — значны гістарычны дзеяч. У гэтым не можа быць сумневаў. Не трэба дзяліць, каму ён больш належыць. Гэта сумесная спадчына, якая аб’ядноўвае народы Беларусі, Польшчы і Літвы. З гэтага пункту гледжання мы зыходзілі і зыходзім. Такі ж падыход знаходзім і з літоўскага боку, якому мы вельмі ўдзячны за поўную гатоўнасць супрацоўнічаць.

Мабыць, уражанне склалася, таму што мы канцэнтравалі намаганні на канкрэтных справах і не так актыўна інфармавалі СМІ аб сваіх кроках, але гэта не азначае, што нічога не робіцца.

Нагадаю, што яшчэ ў лістападзе 2018 года беларускія дзяржаўныя эксперты афіцыйна прыязджалі ў Вільнюс, дзе азнаёміліся з даследаваннямі астанкаў удзельнікаў паўстання 1863 года, правялі плённыя сустрэчы з літоўскімі калегамі, зрабілі свае высновы.

Зараз мы абмяркоўваем з літоўскім бокам магчымасці сумеснай працы для больш дакладнай ідэнтыфікацыі астанкаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра магчымасць даследавання астанкаў старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, пахаванага ў Беларусі.

Літаральна сёння ў МЗС адбылася сустрэча з амбасадарам Літвы, дзе абмяркоўваліся і іншыя практычныя крокі ў супрацоўніцтве па гэтай тэме. Сярод іх — надпісы на беларускай мове на магілах пры перапахаванні.

Мы вельмі зацікаўлены ў дасягненні гістарычнай справядлівасці адносна гэтай асобы і гатовы актыўна ўзаемадзейнічаць і з нашымі літоўскімі, і польскімі партнёрамі, і з беларускай супольнасцю», — заявіў Анатоль Глаз.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гаворка ідзе пра спецыялістаў Камітэта судовых экспертыз і антраполагаў.

Чытайце таксама:

Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай ФОТЫ

«Інтарэс праяўляем». Інстытут гісторыі пракаментаваў сітуацыю вакол парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага

Каментары19

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць