Уладзімір Някляеў сваім вершам падтрымаў вучня салігорскай гімназіі №1 дзесяцікласніка Германа Лебедзя, які апублікаваў у сацсетках верш пра бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», але класная кіраўніца загадала яго выдаліць.
Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны.
Ды бачыць Божа кожны крок
На звод Айчыны.
У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас
Вярніце Мову!
Няма пачаткаў і канцоў,
Усё — працяг
Каб не ўскіпела ў жылах кроў —
Вярніце Сцяг!
Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб,
Пакіньце ўсё сваё сабе —
Вярніце Герб!
Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі
Гэтаму вершу 20 год, але зараз спадар Уладзімір апублікаваў яго ў сваім фб у падтрымку хлопца. «Мацуйся, Герман Лебедзь! Ты малайчына!» — напісаў ён.
«Будуць праблемы»: у Салігорску настаўніца змусіла школьніка выдаліць з сацсетак напісаны ім патрыятычны верш
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары