Увечары 8 красавіка студэнт гомельскай ВНУ разам з сябрам адпачываў у кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Чачэрскай. Пасля ўжывання спіртнога 21-гадовы хлопец дастаў пнеўматычную вінтоўку, з якой яны і выйшлі на балкон. Цэллю быў абраны мікрааўтобус «Фольксваген-LT50», паведамляе УУС.
Хвосткія ўдары куль па метале прыцягнулі ўвагу мінака. Ён заўважыў, што на балконе шматпавярхоўкі мільганулі цені. А калі ўбачыў увагнутасці на аўтамабілі — выклікаў міліцыю.
Супрацоўнікі міліцыі прыбылі аператыўна. Дзверы кватэры ніхто не адчыняў. Праваахоўнікі высветлілі, хто з'яўляецца гаспадаром кватэры. Мужчына ў гэты момант быў на працы, а дома павінен быў знаходзіцца яго сын. Пасля званка бацькі хлопец дзверы міліцыі ўсё ж адчыніў. А крыху пазней дастаў ужо прыхаваную пнеўматычную вінтоўку.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары