Падчас візіту Уладзіміра Пуціна ва Уладзівасток на Усходні эканамічны форум у складзе яго картэжа заўважылі пікап з зенітным кулямётам. Акрамя таго, уздоўж маршруту прэзідэнта Расіі выставілі вайскоўцаў і вайсковую тэхніку, а перакрыцці дарог сталі прычынай затораў у горадзе, піша The Moscow Times.

Пуцін таксама другі раз скарыстаўся закрытым трапам з дугападобным агароджаннем. Упершыню такую канструкцыю заўважылі 31 жніўня падчас яго паездкі ў Бішкек. Раней, у тым ліку падчас візітаў у Казахстан, Новасібірск і Індыю, ён карыстаўся звычайным адкрытым трапам.
Вайсковы эксперт Давід Шарп лічыць, што выкарыстанне закрытага трапа можа быць звязана з узмацненнем мер бяспекі. Калі агароджа зробленая з браніраванага шкла, яна можа дадаткова абараняць Пуціна на ўчастку паміж самалётам і зямлёй, дзе ён асабліва ўразлівы.
Паводле паведамленняў выдання Financial Times, яшчэ з вясны ахова расійскага прэзідэнта была істотна ўзмоцненая. Пуцін, як сцвярджалі крыніцы выдання, стаў часцей знаходзіцца ў падземных бункерах праз асцярогі наконт магчымых замахаў або спробы дзяржаўнага перавароту.
У маі ў ягоным картэжы ўпершыню заўважылі бронеаўтамабіль з месцам для кулямётчыка і машыну з сістэмай радыёэлектроннай барацьбы. Паветраную прастору падчас перамяшчэння прэзідэнта Расіі кантраляваў верталёт.
На фоне актыўных атак беспілотнікаў па тэрыторыі Расіі і Маскве меры бяспекі сталі яшчэ больш жорсткімі. Паводле крыніцы, блізкай да Крамля, прэзідэнцкія картэжы часам рухаюцца па сталіцы без самога Пуціна, каб заблытаць магчымых зламыснікаў адносна яго сапраўднага месцазнаходжання.
Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі
Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі
Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам
Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны
Каментары
[Зрэдагавана]