Меркаванні4848

Беларуская мова мае права на пошласць

Беларуская мова не можа быць поўнай, пакуль не ахопіць сабой усе сферы – у тым ліку і самыя нізавыя. Піша Андрэй Расінскі.

Беларуская мова не можа быць поўнай, пакуль не ахопіць сабой усе сферы – у тым ліку і самыя нізавыя. Піша Андрэй Расінскі.

У артыкуле «Грамадства неананімных алкаголікаў, і дзякуй ТВ» Наталка Бабіна даволі рэзка выказалася пра навагоднюю «Батлейку» – дый пра тэлевізію ўвогуле. Як і спадарыня Бабіна, я не ў захапленні ад перадачы, а тэлевізар гляджу збольшага па абавязку, амаль без надзеі на інфармацыю й мастацкую асалоду.

Але мушу выказаць нязгоду з водгукам.

Першая памылка, якой грашыць і аўтар гэных радкоў, – інтэлектуальны снабізм. Нам падавай шэдэўры, творы выключныя, якія цешылі бы вытанчаныя густы й здзіўлялі бы глыбінёй. Але

культура не складаецца з адных толькі з вяршыняў. Нармальнае існаванне культуры абавязкова прадугледжвае і процьму звыклай штампоўкі,
без якой немагчымыя шэдэўры, – і пэўны адсотак хлуду.

Болей за тое, тэлевізія як масавая забаўка мае права на сваё смецце. Хаця ў ідэале, тэлевізія – месца грамадскіх дыскусій, сродак адукацыі і выхавання, пацеха й адхланнё.

Так, расейская і беларуская тэлевізія асядлалі хлуд, кормяць гледачоў благім гумарам і звяглівай прапагандай. Але

хлуд сам па сабе – неад’емная частка культурнай дынамікі; пазбавіцца ад яго немагчыма, ён ёсць.

Так – у кадрах «Батлейкі» пазнаецца моцная рука аўтаркі незабыўнай «Паўлінкі‑NEW», залімітнай па сваёй безгустоўнасці. Але гэная навагодняя «Батлейка» ўпершыню – цалкам і напоўніцу беларускамоўная.

Помніцца, вялікае абурэнне выклікалі заклікі, што беларуская мова адродзіцца, калі на ёй будуць размаўляць прастытуткі. «Як?! Каб шлюндры паскудзілі святую беларускую мову? Ды ніколі! Прынцэсы не какаюць!»

Какаюць.

І для гэтага мусяць быць свае словы.

Беларуская мова мае права на сваю пошласць. Нам вельмі хацелася б, каб творы на беларускай мове былі бы спрэс высокамастацкімі. Але

беларуская мова не можа быць поўнай, пакуль не ахопіць сабой усе сферы – у тым ліку і самыя нізавыя, самыя плюгія, самыя хлудныя.

І няхай нас ванітуе ад нудна‑кічавых «Батлеек» для «грамадскіх алкаголікаў». Але нават апошнія алкаголікі цяпер пачулі беларускую мову – і прызналі яе сваёй.

Каментары48

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць