Беларусь зняла абмежаванні на экспарт сваіх нафтапрадуктаў, якія ўводзіліся ў сувязі з паступленнем няякаснай нафты з Расіі. Пра гэта заявіў старшыня «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў, перадае БелТА.
«Забарона на экспарт цалкам знятая, ёсць толькі адно абавязацельства — гэта забеспячэнне ўнутранага рынку ў поўным аб'ёме, — сказаў ён. — Рэгулёўку экспарту ў ручным рэжыме «Белнафтахім» сёння не робіць, экспарт нафтапрадуктаў ідзе ў аўтаматычным рэжыме, няма ніякіх абмежаванняў».
Цяпер унутраны рынак цалкам забяспечаны якасным палівам, дадаў Рыбакоў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары