Здарэнні

Віцебчука, які знявечыў жанчыну, асудзілі на 14 год калоніі

Віцебскі абласны суд прыгаварыў жыхара Віцебска да 14 гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за пагрозу забойствам і замах на забойства з асаблівай жорсткасцю, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры вобласці.

Суд таксама задаволіў патрабаванне пацярпелай — былой сужыцелькі абвінавачанага — аб спагнанні маральнай шкоды ў памеры 50 тысяч рублёў.

Мужчына ў жніўні 2018 гадоў ў стане алкагольнага ап'янення падчас раптоўнай сваркі пагражаў жанчыне забойствам. Праз два месяцы ў нецвярозым выглядзе ён падпільнаваў яе па дарозе на працу. Схапіўшы за вопратку, пацягнуў ў бязлюднае месца. Аднак жанчына вырвалася. Мужчына, дагнаўшы яе, біў нажом, трапляючы ў галаву, тулава і рукі, моцна знявечыў пацярпелай твар.

Ахвяра супраціўлялася, а калі больш ужо не магла, прыкінулася мёртвай.

Абвінавачаны ведаў, што жанчына да гэтага патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра месца здарэння. Мяркуючы, што завяршыў задуманае, ён збег.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі21

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС5

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму4

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе5

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА5

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён10

Эйфелева вежа прыпыніла працу пасля просьбы прыбраць жанчын-супрацоўніц падчас візіту рэлігійнай арганізацыі4

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі21

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць