Аўто2424

Падобны да зубра: на МАЗе прэзентавалі аўтобус новага пакалення ФОТА

У МАЗ 303 прадугледжаныя нават зарадкі для смартфонаў.

Іван Вайцяшонак, вядучы распрацоўшчык аўтобуса МАЗ 303, расказаў Нашай Ніве, што маляваць сардэчкі на шкле новага аўтобуса не атрымаецца. Дзякуючы кандыцыянерам, вокны больш ні пацець, ні мерзнуць не будуць.

Іван Вайцяшонак, вядучы распрацоўшчык аўтобуса.

«Такіх аўтобусаў яшчэ не было. Па-першае, каркас з нержавеючай сталі, а гэта сучасныя міжнародныя патрабаванні.

Па-другое, нізкая падлога. А гэта значыць, што ў ім будзе камфортна і мамам з вазкамі, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Ну і ён прыгожы знешне.

Калі на аўтобус паглядзець збоку, можна ўбачыць «гарбінку», нагадвае сілуэт зубра», — расказвае Іван Вайцяшонак.

Калі ў МАЗах другога пакалення была магчымасць усталяваць толькі 4 крэслы на нізкім узроўні, дык у новым аўтобусе такіх месцаў будзе аж 16. Усяго ў аўтобус змяшчаецца 110 пасажыраў.

МАЗ 303Даўжыня 12,43 м, шырыня - 2,55 м, вышыня - 3,1 м.26 сядзячых месцаў, 16 — на нізкай падлозе.Турбадызельны рухавік класа Еўра 6Магутнасць рухавіка 299 к.с.

«Я сам езджу на працу грамадскім транспартам і ведаю, як там і ў свабодным салоне, і ў гадзіну пік. Калі распрацоўваў аўтобус, думаў не толькі пра абавязковыя стандарты, але і пра зручнасць.

Сядзенні ў аўтобусе - палутарныя. Гэта зручна і мамам з дзеткамі, і пенсіянерам, бо яны любяць ездзіць так: «Я і мая сумачка».

Парэнчы вынесеныя бліжэй да цэнтра салона, і стаяць ніжэй.

Ля кожнага крэсла прадугледжаныя зарадкі для гаджэтаў. Яны прыгожа свецяцца ў прыцемку», - дзеліцца распрацоўшчык.

Паклапаціліся на МАЗе і пра камфорт кіроўцаў. У кабіне стала больш месца, прыборная панэль зручная, а камеры назірання забяспечваюць 100% агляд звонку і знутры аўтобуса.

Аляксандр Радзілавец, начальнік аддзела экспарту пасажырскай тэхнікі ў краіны далёкага замежжа, падзяліўся з НН, што МАЗамі 3-га пакалення ўжо зацікавіліся ў Польшчы, Сербіі і Эстоніі.

Аляксандр Радзілавец.

«Аўтобус праходзіць неабходныя экспертызы.

У серыйную вытворчасць плануем яго запусціць у першым квартале 2020 года.

Тады наш «зубр» з'явіцца і на вуліцах Мінска, і далёка за межамі краіны», — сказаў Радзілавец.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла6

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец12

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт6

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла6

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць