Афіша11

Запрашаем на канферэнцыю, прысвечаную Эдварду Вайніловічу

Шаноўныя сябры,

Запрашаем Вас на канфэрэнцыю, прысьвечаную постаці нашага вядомага земляка – Эдварда Вайніловіча.

Эдвард Вайніловіч зьяўляецца найбольш яркай постацьцю сярод землеўласьнікаў Міншчыны.
Гэта праявілася перад усім у Богам данай харызме гэтага чалавека, для якога інтарэсы Краю стаялі на першым месцы, а асабістае на апошнім. Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў маёнтку Сьляпянка ў 1847 г., усё сваё жыцьцё да кастрычніцкага перавароту прысьвяціў Міншчыне, пасьля чаго быў несправядліва сагнаны новым савецкім урадам са сваёй зямлі і памёр у Быдгашчы ў 1928 г. Эдвард Вайніловіч зьяўляецца фундатарам Касьцёла сьвятых Сымона і Алены, патронаў сваіх, заўчасна памерлых, дзяцей. Па ініцыятыве пробашча парафіі сьвятых Сымона і Алены, кс. Уладзіслава Завальнюка, прах Эдварда Вайніловіча быў перанесены ў Мінск. Ніжэй праграма:

БЕЛАРУСКА‑ПОЛЬСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ

«Эдвард Вайніловіч – зямянін, грамадзянін, каталік» 14 лютага 2009 г. Мінск, бібліятэка Адама Міцкевіча ў дольнай частцы Касьцёла сьвятых Сымона і Алены 9.00‑9.30 Адкрыцьцё канфэрэнцыі 9.30‑10.00 «Род Вайніловічаў»/Зьміцер Яцкевіч 10.00‑10.30 «Эдвард Вайніловіч – сьведак часу»/кс. мгр. Уладзіслаў Завальнюк 10.30‑11.00 «Дзяржаўная рада: дзейнасьць дзеля Краю»/к.н. Аляксандар Смалянчук 11.00‑11.30 Перапынак на каву/гарбату 11.30‑12.00 «Дзейнасьць у Мінскім сельскагаспадарчым таварыстве і аграрнай камісіі»/

др. Роман Юркоўскі 12.00‑12.30 «Дзейнасьць ў рэвалюцыйнай завірусе»/Аляксандар Стральцоў‑Карвацкі 12.30‑14.00 Абед 14.00‑14.30 «Прэзэнтацыя кнігі «Gente lithuana – Natione lithuana»: палітычная думка і дзейнасьць Канстанцыі Скірмунт 1851‑1934/ др. Дар’юш Шпопэр 14.30‑15.00 «Палітычныя аспэкты дзейнасьці Эдварда Вайніловіча»/др. Дар’юш Шпопэр 15.00‑15.30 Перапынак на каву/гарбату 15.30‑16.00 «Сядзіба Вайніловічаў у Савічах»/к.н. Анатоль Федарук 16.00‑16.30 «Ахвяра для будучых пакаленьняў – касьцёл сьвятых Сымона і Алены»/ Уладзімір Дзянісаў 16.30‑17.00 Падсумаваньне канфэрэнцыі

Кантакт: (029) 352-60-10 (Аляксандар Стральцоў‑Карвацкі)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць