Здарэнні4444

Два міліцыянты пабіліся ў бары праз дзяўчыну. 19-гадовы ўчастковы ў коме — падрабязнасці

31 жніўня ў докшыцкім бары «Сфера» ўчастковага Івана Хілько ўдарыў іншы міліцыянт, Аляксандр Жданько. Ён працуе ў аддзеле барацьбы з наркотыкамі. Для Хілько ўсё скончылася трэпанацыяй чэрапа і комай.

Іван Хілько

У бары «Сфера» пацвердзілі факт здарэння: сказалі, што выклікалі хуткую і аказвалі першую дапамогу пацярпеламу, пакуль ехалі дактары.

Знаёмыя сям'і пацярпелага распавялі «Нашай Ніве» вядомую ім версію падзей. 

Прычынай бойкі нібыта стала 23-гадовая ўраджэнка Докшыц Дар’я Ж. Яе ніяк не маглі падзяліць Аляксандр Жданько і старэйшы брат 19-гадовага Івана, расказваюць вяскоўцы з Несцераўшчыны (там жывуць бацькі Івана Хілько).

«У Вані Хілько два старэйшыя браты, блізняты. Адзін брат жанаты ўжо, другі пакуль халасты. І вось тая Дар’я была то з тым халастым братам, то са Жданько.

Увечары ў суботу Жданько усё названьваў Ваню: маўляў, прыходзь у бар «Сфера» пагаварыць. Бацька адгаворваў Ваню, але марна — той усё адно пайшоў.

У «Сферы» быў п’яны Жданько. Ён пачаў Ваню пагражаць, казаць, што і яму пакажа, і яго брату… Пасля ўдарыў Ваню. Ударыў толькі адзін раз. Ваня ўпаў, пасля падняўся, харкнуў крывёю і зноў упаў. Больш ужо не ўставаў.

Хуткая на рэанімабілі адвезла яго ў Віцебск. Там вырашылі, што хлопца трэба пераводзіць у Мінск. Цяпер ён там у шпіталі. Быў у коме, яму ўскрывалі чэрап. Кажуць, што ўчора яму стала лепш, прыйшоў у прытомнасць, нават размаўляў… А сёння яму зноў пагоршала.

Ваня такі ўжо харошы хлопец, мы тут усёй вёскай молімся за яго.

Ён са звычайнай сям’і: бацька — кіроўца на пошце, мама працуе ў вясковай краме. Усе добрыя, працавітыя, і дзеці ў іх такія. Сям’я вялікая: ёсць старэйшая дачка, двое сыноў і малодшы Ваня.

Сам Ваня адслужыў у войску, быў там кінолагам. Пасля войска пайшоў у міліцыю. Усё нармальна было: ўзялі Ваню ўчастковым, абслугоўваць Ваўкалацкі сельсавет, далі пакой ў інтэрнаце ў Докшыцах, бацькі яму машыну ўзялі ў крэдыт… і тут такое», — расказалі знаёмыя сям'і Хілько.

«Наша Ніва» звязалася з бацькамі Івана, але яны адмовіліся ад каментараў. 

«Я зла нікому не хачу, нават Жданько. Хачу толькі, каб мой Ваня выжыў. Застанецца жывы, тады ўсё раскажу, што ведаю. А пакуль — прабачце», — паведаміла «Нашай Ніве» маці Івана.

Яна пацвердзіла, што сын пакуль што ў рэанімацыі.

Спачатку Жданько затрымалі, пасля адпусцілі. Сёння ён на волі. Хлопцу 22 гады. Ён скончыў Акадэмію МУС, апошні год працаваў у мясцовым наркакантролі.

Старэйшы брат Аляксандра таксама сілавік, працуе ў Следчым камітэце.

Аляксандр Жданько.

Бацька Аляксандра таксама не захацеў каментаваць выпадак. 

«Наша Ніва» звязалася і з Дар'яй Ж. Кажуць, дзяўчына была разам са Жданько ў бары, калі ён ударыў Івана. Але яна таксама не захацела нічога казаць.

Знаёмыя сям'і пацярпелага расказваюць, што нібыта Жданько ў вечар трагедыі прызнаў віну. Маўляў, ён паведаміў, што меў намер збіць Івана. Але на наступны дзень працверазеў і пачаў казаць, што ўвогуле нікога не біў. Праўда гэта ці чуткі — пакуль невядома.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць