Культура

У Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная Вайніловічу

14 лютага ў касцёле св. Сымона і Алены ў Менску адбылася беларуска‑польская навуковая канферэнцыя, прысвечаная асобе Эдварда Вайніловіча (1847‑1928).
Галоўны герой навуковых абрадаў быў прыкметнай постаццю беларускай гісторыі рубяжа ХІХ — ХХ ст.

Можна прыгадаць, што ён быў адным з прадстаўнікоў краёвасці ў грамадска‑палітычным руху на беларускіх і літоўскіх землях, кіраваў Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі, якое моцна прычынілася да гаспадарчага развіцця Міншчыны, быў дэпутатам Дзяржаўнай Рады Расійскай імперыі (1906‑1909), фундатарам шматлікіх культурніцкіх праектаў беларускага нацыянальнага руху, аўтарам цікавых ўспамінаў, што ўпершыню выйшлі ў друку ў 1931 г. у Вільні, і, нарэшце, фундатарам касцёла св.Сымона і Алены. Ужо сам фрагментарны пералік зробленага гэтым чалавекам уражвае. Між тым беларускія і польскія даследчыкі да гэтага часу не здолелі асэнсаваць постаць Э.Вайніловіча ў навуковым біяграфічным выданні.

Ініцыятарамі і арганізатарамі канферэнцыі выступілі Польскі Інстытут у Мінску, парафія св.Сымона і Алены, і гісторыка‑культурная арганізацыя «Палоніка‑Літуаніка».

На адкрыцці канферэнцыі выступілі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які перадаў прывітанне яе ўдзельнікам ад Мітрапаліта Мінска‑Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, амбасадар Польшы ў Беларусі сп.Генрык Літвін і кіраўнік «Палонікі‑Літуанікі» сп.Аляксандр Стральцоў‑Карвацкі.

У цэнтры навуковага абмеркавання аказаліся праблемы радаводу Эдварда Вайніловіча (супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Зміцер Яцкевіч), ягонай палітычнай і гаспадарчай дзейнасці (прафесар ЕГУ Алесь Смалянчук: «Дзяржаўная Рада: дзейнасці дзеля Краю», прафесар універсітэту ў Гданьску Дарыюш Шпопер: «Палітычныя аспекты дзейнасці Вайніловіча», доктар Вармінска‑Мазурскага універсітэту Раман Юркоўскі: «дзейнасць у Мінскім таварыства сельскай гаспадаркі і аграрнай камісіі», Аляксандр Стральцоў‑Карвацкі: «Дзейнасць у рэвалюцыйнай завірусе»), дабрачынная дзейнасць «Уладзімір Дзянісаў (супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Уладзімір Дзянісаў: «Дар для будучых пакаленняў — касцёл св.Сымона і Алены»), а таксама спроба асэнсавання лёсу і спачыны Э.Вайніловіча (ксёндз Уладзіслаў Завальнюк: «Эдвард Вайніловіч: сведка часу»).

Удзельнікі канферэнцыі абменьваліся думкамі пра перспектывы далейшага навуковага вывучэння біяграфіі Эдварда Вайніловіча. У прыватнасці, Андрэй Кіштымаў ад імя Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ) выказаў ідэю навуковага выдання поўнага тэксту ўспамінаў Эдварда Вайніловіча на беларускай мове. Гэтае выданне можа стаць падзеяй для беларускай гістарыяграфіі і для грамадскага абмеркавання мінулага Беларусі‑Літвы.

Падчас канферэнцыі прафесар Д.Шпопер таксама пазнаёміў прысутных з уласнай манаграфіяй, прысвечанай Канстанцыі Скірмунт («Gente lithuana — Natione lithuana»: Палітычная думка і дзейнасць Канстанцыі Скірмунт (1851 ‑1934)), якая ў мінулым годзе выйшла з друку. Вядомы беларускі гісторык з Беластоку Алег Латышонак прэзентаваў уласную кнігу «Жаўнеры БНР».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць