Культура1313

Жывая навука: маштабны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адкрыўся ў Вільні

Восьмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адкрыўся ў Вільні 27 верасня. Ён будзе доўжыцца тры дні. На яго сабралася каля 520 навукоўцаў.

Ранейшыя кангрэсы праходзілі пераважна ў Коўне, пры падтрымцы Універсітэта Вітаўта Вялікага. Для сёлетняга пляцоўкаю стала Вільня, а падтрымку надаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне адбылося гэтым разам у касцёле Святой Кацярыны. Яно складалася з дзвюх дыскусій.

У абмеркаванні «Глабальны зрух улады: наступствы для Усходняй Еўропы» бралі ўдзел спецыялісты з ЗША, Канады, Беларусі і Германіі. (Роберт Нурык, Атлантычная рада (ЗША); Ірвін Студзін, Global Brief (Канада); Скот Калінейн, Альянс ЗША-Еўропа (ЗША); Андрэй Казакевіч, «Палітычная сфера» (Беларусь). Мадэраваў дыскусію Яўген Прэйгерман, Мінскі дыялог, Беларусь.

А ў гістарычнай дыскусіі «450-годдзе Люблінскай уніі (1569) і яе значэнне для краін рэгіёна: Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі» ўзялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы. Алег Дзярновіч, Інстытут гісторыі НАН Беларусі; Алвідас Нікжэнтайціс, Інстытут гісторыі Літвы; Геранім Граля, Варшаўскі універсітэт (Польшча); Ігар Скачыляс, Украінскі каталіцкі універсітэт; Артурас Дубоніс, Інстытут гісторыі Літвы; Томаш Кемпа, Універсітэт імя М. Каперніка (Польшча). Мадэравала дыскусію Алена Маркава з Карлавага ўніверсітэта (Прага).

На пленарным пасяджэнні быў забяспечаны пераклад на беларускую і англійскую мовы.

Сёння і заўтра адбудзецца праца шматлікіх секцый, прысвечаных разнастайным тэмам: ад стратэгічных энергетычных праектаў да сюжэтаў, звязаных са 100-годдзем абвяшчэння БССР, якое чырвонай ніткай праходзіць праз гістарычныя дыскусіі сёлета. Праграму можна прачытаць тут.

Асабліва цікавымі для шырокай публікі могуць быць вечаровыя дыскусіі і кніжныя прэзентацыі ў суботу. На жаль, яны адбудуцца паралельна, у 17.00.

Так, у аўдыторыі 110 ЕГУ будзе мець месца дыскусія: «Палітычная рэформа і транзіт улады: сцэнарыі, магчымасці і рызыкі. Беларусь і досвед іншых постсавецкіх краін».

Мадэратар: Арцём Шрайбман (Беларусь)

Удзельнікі: Андрэй Казакевіч (Беларусь), Валер Карбалевіч (Беларусь), Пётр Пятроўскі (Беларусь),

Мірзакід Рахімаў (Узбекістан), Айдархан Кусаінаў (Казахстан), Рахім Рахімаў (Азербайджан).

Цырымонія ўручэння прэмій Кангрэса пройдзе гэтым разам у Ратушы а 19-й гадзіне (вуліца Вялікая, 31). Пасля яе, а 20-й гадзіне, адбудзецца дыскусія на тэму перапахавання Каліноўскага з удзелам доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука і рэдактара «Нашай Нівы» і «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько.

Агулам Кангрэс — гэта магчымасць пабачыць і пачуць даследчыкаў з розных краін і галін і пагрузіцца ў атмасферу жывой навукі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць