З новага года ў Беларусі ўсталююць новыя гранічныя адпускныя цэны на імпартныя лекі, якія будуць ніжэйшымі, чым цяпер. Пра гэта заявіў 2 кастрычніка ў парламенце міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае Еўрарадыё.
Паводле яго слоў, да зніжэння цэн Міністэрства аховы здароўя падштурхнулі вынікі аналізу цэн на прэпараты ў Беларусі і суседніх краінах.
Акрамя ўласнага даследавання рынку лекаў, Міністэрства аховы здароўя папрасіла карыстальнікаў Фэйсбука паведаміць, якія лекі яны купляюць у аптэках за мяжой танней, чым у Беларусі. «Былі вынікі нашага аналізу, дзе мы бачылі, што цэны завышаныя. Частка з прэпаратаў, на якія насельніцтва звярнула ўвагу. Усе яны ўвайшлі ў новы пералік прэпаратаў, на якія з новага года трэба будзе зарэгістраваць новую лімітавую адпускную цану і прычым эканамічна яе абгрунтаваць», — паведаміў Каранік.
Па словах міністра, пастаўшчыкоў лекаў такія меры не напалохалі, амаль усе яны ўжо пагадзіліся з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя. Гранічныя адпускныя цэны на лекі ўсталёўваюцца штогод, і за ўвесь час толькі 4 прэпараты сышло з беларускага рынку з-за нязгоды пастаўшчыкоў на ўмовы Міністэрства аховы здароўя.
«На сёння тры з іх мы замянілі іншымі пастаўшчыкамі, а ў дачыненні да чацвёртага мы запусцілі працэдуру прымусовай рэгістрацыі. Гэта робіцца разам з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, калі прэпарат займае дамінуючае становішча на рынку», — распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Сярод лекаў, на якія ўсталююць гранічныя цэны, анкалагічныя прэпараты, сардэчна-сасудзістыя, для лячэння захворванняў стрававальнага тракта і іншыя.
-
Беларуская фітнэс-трэнерка два гады пакутавала ад невядомай хваробы. Здаецца, яна знайшла адказ — але ад яго не лягчэй
-
Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя
-
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Каментары