Усяго патроху11

Зала-трансформер, аўстрыйскі эксперт і знакаміты аркестр: чым здзівіць гасцей «Венскі баль з А1 у Купалаўскім»?

Падрыхтоўка да «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» у самым разгары. Каб на адну ноч Мінск ператварыўся ў Вену, арганізатараў свята — кампанію А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пры падтрымцы пасольства Аўстрыі ў Беларусі — чакае шмат работы. Некаторыя сюрпрызы, падрыхтаваныя імі для гасцей і ўдзельнікаў свята, сталі вядомыя ўжо зараз.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня. На адну ноч галоўная зала кардынальна зменіцца: з глядзельнай ператворыцца ў бальную. Для гэтага партэр залы будзе вызвалены ад крэслаў, а падлога з дапамогай спецыяльна распрацаванай канструкцыі будзе ўзнята на адзін узровень са сцэнай, каб стварыць роўную паверхню, прыдатную для танцаў. Да таго ж агульная плошча памяшкання будзе значна павялічана за кошт прасторы сцэны, каб кожнаму са шматлікіх гасцей балю было камфортна.

Першымі, хто ступіць на паркет трансфарміраванай глядзельнай залы Галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра, будуць 20 пар дэбютантаў. Гэтых маладых людзей і дзяўчат бальны камітэт адбярэ з больш як 200 удзельнікаў вочнага этапа кастынгу. К цырымоніі адкрыцця «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» іх падрыхтуе прафесар Томас Шэфер-Эльмаер, які са сваёй вядомай ва ўсім свеце танцавальнай школай «Эльмаер» адказвае за правядзенне падобных цырымоній на многіх знакамітых балях Вены. Прафесар спецыяльна прыбудзе ў Мінск з Аўстрыі.

Танцавальная дынастыя Эльмаер ужо 100 гадоў кіруе аднайменнай школай танцаў у Вене — папулярнай не толькі сярод жыхароў аўстрыйскай сталіцы, але і ва ўсёй краіне. Яе заснаваў былы ваенны афіцэр Вілі Эльмаер-Вестэнбруг, дзед Томаса Шэфер-Эльмаера.

На працягу 27 гадоў школа Эльмаер ставіла харэаграфію для Опернага балю ў Вене, а сёння працягвае рыхтаваць дэбютантаў для мноства венскіх баляў — Філарманічнага, Балю афіцэраў, Балю паляўнічых, Балю уладальнікаў венскіх кавярняў, Бала юрыстаў і інш. (усяго каля 50 цырымоній адкрыцця баляў за год). Прафесар Томас Шэфер-Эльмаер выдаў 9 кніг, прысвечаных этыкету, а таксама выступае ў якасці коўча і бізнес-трэнера. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца яго лекцыі па этыкеце.

«Венскія вальсы і венскія балі — адны з самых знакамітых сімвалаў Аўстрыі, вядомых ва ўсім свеце. І вельмі прыемна, што яны карыстаюцца цікавасцю і ў Беларусі — краіне, якая і сама можа ганарыцца сваім ўнёскам у еўрапейскую культуру і гісторыю. Для мяне было вялікім задавальненнем не толькі даведацца, што ў гэтым годзе першы венскі баль адбудзецца ў Мінску. З не меншым задавальненнем я гатовы дапамагчы арганізатарам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» у падрыхтоўцы дэбютантаў да гэтай падзеі. Роля дэбютанта — адна з самых прыгожых і адказных на кожным венскім балі, і я ўпэўнены, што мінская моладзь справіцца з ёю на «выдатна», — адзначыў прафесар Томас Шэфер-Эльмаер.

14 снежня дэбютанты адкрыюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» урачыстым шэсцем. У якасці музычнага суправаджэння прагучыць знакаміты паланэз Агінскага («Развітанне з Радзімай»). Выхад дэбютантаў адбудзецца пад акампанемент Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэты калектыў будзе іграць знакамітыя вальсы, полькі, мазуркі і іншыя мелодыі, пад якія на пряцягу ўсёй ночы будуць танцаваць госці балю.

Стаць удзельнікам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» можа кожны жадаючы пры выкананні некалькіх неабходных умоў. Па-першае, трэба набыць білет (дакладная інфармацыя аб іх продажы з’явіцца напрыканцы кастрычніка; нагадаем таксама, што 50% выручаных сродкаў будуць накіраваны на дапамогу грамадскай арганізацыі «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь»). Па-другое, прытрымлівацца зацверджанага арганізатарамі дрэс-коду: Black Tie для мужчын — і гэта патрабаванне з’яўляецца абавязковым для ўсіх гасцей вечара.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» можна будзе ўбачыць і бясплатна: падзея будзе трансліравацца ў жывым эфіры на платформе VOKA.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць