Спорт44

Лёгкі правал

Без медалёў вяртаецца зборная Беларусі з чэмпіянату свету па біятлоне. Летась была адна ўзнагарода.

Без аніводнага медаля вяртаецца беларуская зборная з чэмпіянату свету па біятлоне, які сёння скончыўся ў паўднёвакарэйскім П’ёнгчангу.
Але і перад паездкай у Карэю было ясна, што нам калі і свеціць, то толькі адна ўзнагарода.

Апошнія надзеі беларускіх аматараў спорту былі сёння звязаныя з жаночым мас-стартам. Але Дар’я Домрачава ў выніку заняла толькі 6-е месца.

Мужчынская эстафетная чацвёрка наогул была 19-й з 26-ці камандаў. Дарэмна толькі лыжы мазалі.

Найлепшы беларускі вынік на чэмпіянаце – учорашняе 4-е месца ў жаночай эстафеце і 5-е месца Дар’і Домрачавай у гонцы пераследу 15 лютага.

На мінулым чэмпіянаце свету ў беларусаў быў адзін медаль – срэбра ў мяшанай эстафеце.

У агульным медальным заліку першынствавала зборная Нарвегіі.
У паўночных аленяў (эпітэт належыць парталу Спорт-Сегодня) – чатыры залатыя, 1 срэбраная і 3 бронзавыя медалі. Прычым чатыры залатыя медалі – тры індывідуальныя, адзін у эстафеце – заваяваў Оле-Эйнар Б’ёрндален.

У Нямеччыны восем медалёў (2+4+2), у Расіі – 7 (2+1+3).

Стрэлілі на гэтым чэмпіянаце Аўстрыя і Швецыя, якія заваявалі па тры медалі: Аўстрыя (1+2+0), Швецыя (1+1+1). У Францыі два медалі: золата і бронза, у Славеніі – срэбра.

Паспяхова выступілі Харватыя і Славакія. У Славакіі – адно срэбра (сёння яго заваявала Настасся Кузміна, што выступае за гэту зборную), а першы ў гісторыі медаль (бронзу) для харватаў на ўсіх чэмпіянатах свету заваяваў Якаў Фак (у індывідуальнай гонцы).

***

Ад сакавіка адновяцца этапы Кубку свету па біятлоне.
Засталіся тры этапы. Найбліжэйшы – у канадскім Ванкуверы праз два тыдні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»2

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць