Свет33

У Малдове арыштавалі мільённыя актывы алігарха Плахатнюка, які кантралюе палову краіны

ТАСС

Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы наклала арышт на банкаўскія рахункі і актывы алігарха і былога старшыні Дэмакратычнай партыі Малдовы (ДПМ) Уладзіміра Плахатнюка. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на ведамства.

Арышт накладзены на маёмасць на больш за тры мільёны даляраў. У ведамстве ўдакладнілі, што мера прынята з-за расследавання крымінальных спраў аб адмыванні грошай у асабліва буйных памерах, у якіх фігуруе Плахатнюк. У пракуратуры дадалі, што арышт быў ужыты, каб «пазбегнуць рызыкі адчужэння грашовых сродкаў».

Паведамляецца, што арышт накладзены на два банкаўскія рахункі збеглага алігарха ў Victoriabank і ўсе статутныя капіталы кампаній SRL BB Dializa і SRL BASS-Systems. Акрамя гэтага, арыштавана маёмасць медыя холдынгу Плахатнюка, які кіруе чатырма тэлеканаламі і двума радыёстанцыямі.

Па дадзеных следства, Плахатнюк стварыў злачынную схему для адмывання грошай. Ён адкрываў арганізацыі праз падстаўных асоб, дзякуючы чаму адмыў каля 18 мільёнаў даляраў і 3,5 мільёна еўра. Раней Плахатнюка абвясцілі ў міждзяржаўны і міжнародны вышук.

Уладзімір Плахатнюк — бізнэсовец і палітык, якога лічаць самым багатым і ўплывовым чалавекам у Малдове. Ён узначальваў партыю ДПМ, якая ў чэрвені страціла статус кіруючай. Новы ўрад краіны неаднаразова падкрэсліваў, што ачышчэнне ўлады ад уплыву Плахатнюка — галоўнае дасягненне апошніх гадоў. Пасля ўцёкаў алігарха з краіны ў Малдове быў запушчаны шэраг расследаванняў, якія тычацца ягонай дзейнасці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў1

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў1

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць